Архіў

Udaskanalvajem klasyčny pravapis

Niama słoŭniku narmatyŭnaha pravapisu adnaho słova, narodžanaha ŭ trasiancy Sašam i Sirožam, - "kałdyr".

"Naša Niva" ŭžyvaje jaho ŭ takim ža, aŭtentyčnym vyhladzie. Ja nia zhodny z redakcyjaj i prapanuju vynieści na sud čytačoŭ. U biełaruskich tekstach hetaje słova pavinna vyhladać hetak ža, jak i našy rodnieńkija "kaŭtun" dy "kaŭbasa", a mienavita - "kaŭdyr".

Henik Łojka, Miensk

Ад рэдакцыі

На самай справе няма ніякіх падстаў афармляць лексэму калдыр як каўдыр. У большасьці беларускіх гаворак і ў літаратурнай мове пераход гуку [л] у [ў] адбываецца сыстэматычна і пасьлядоўна толькі ў адной пазыцыі — у формах дзеясловаў прошлага часу мужчынскага роду (пайшоў, зрабіў). У астатніх жа выпадках гэта дзьве самастойныя фанэмы, паміж якімі не адбываецца чаргаваньня. Пераход этымалягічнага [л] у [ў], які мы назіраем у словах накшталт воўк, доўгі, маўчаць, адбыўся гістарычна ў выніку падзеньня рэдукаваных галосных у колішніх спалучэньнях [ъл], [ьл]. Не правёўшы спэцыяльнага мовазнаўчага дасьледаваньня, нельга высьветліць этымалёгію слова калдыр і адназначна сказаць, ці ёсьць у выпадку зь ім падставы для такога пераходу. Можна, тым ня менш, адзначыць, што большасьць фактараў паказваюць на адсутнасьць такіх падстаў.

Спасылкі ж на аналёгію з сучаснымі лексэмамі таксама не спрацоўваюць. Бо поруч са словамі каўтун, каўбаса ў нашай мове існуюць ня менш беларускія калдуны, калдобіна і… кілбаса, ня кажучы пра палку, толк і многія іншыя словы з [л] пасьля галоснага, як спрадвечна беларускія, так і запазычаныя. Дарэчы, запазычваньне нават з адной мовы-крыніцы магло ісьці па розных мадэлях: параўн. цюркізмы каўпак і калчан. Але ў большасьці запазычаньняў, асабліва новага часу, этымалягічны [л] усё ж захоўваецца. Так адбываецца цяпер і асваеньне жарганізму калдыр, да якога, трэба сказаць, увогуле падыход асобны якраз у сілу яго жаргоннага характару.

Улічваючы вышэйсказанае, прыходзім да высновы: настойваць на напісаньні каўдыр было б ня чым іншым, як моўным валюнтарызмам.

Сяргей Петрыкевіч

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану9

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць