Мова1919

Не «да шпіку», а «ўшчэнт»

Як правільна па-беларуску: «да мозгу касцей» ці «да шпіку»?

Нядаўна наш рэпарцёр ужыў выраз «савецкі чалавек да шпіку касцей» у перакладзе гутаркі з Дэвідам Марплзам. Чытачы адразу сігналізавалі: нядобра! Не па-наску! А як па-наску? «Мозг касцей» — гэта па-беларуску называецца коратка: «шпік». Але і «да шпіку» не кажуць людзі.

Мы звярнуліся да мовазнаўцаў: ці мае гэты фразеалагізм беларускі адпаведнік?

«Шукаць адпаведнікі фразеалагізмаў — найцяжэйшая справа, — кажа Зміцер Саўка. — Можна знайсці нешта блізкае па значэнні, але мне гэты выраз не сустракаўся ў жывой гутарцы».

Зміцер Санько, які стварыў найдасканалы беларуска-расейскі слоўнік прымавак, прыказак і фразем, лічыць, што карыстацца гэтым выразам не варта.

«Прамога адпаведніка для «мозгу касцей» няма, — кажа спадар Санько. — Тут усё залежыць ад кантэксту. Рускую фразу «Он был белорусом до мозга костей» я б пераклаў «ён быў шчырым беларусам». А фразу «Он был испорчен до мозга костей» як «ён быў ушчэнт сапсаваны». Гэта літаратурны выраз, і ён сустракаецца толькі ў беларускай кніжнай мове», — кажа сп. Санько.

Слоўнік Крапівы дае рацыю сп. Саньку. Таксама прапануе перакладаць выраз «до мозга костей» як «ушчэнт». А вось у польскай мове слоўнікі фіксуюць той самы выраз як «до шпіку косці».

А мо Вы чулі лепшы варыянт у народных гаворках? Мо Вашы дзеды і бабы штосьці трапнае казалі? Калі так, пішыце тут у каментах.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў4

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў4

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць