На днях маладафронтавец Раман Васільеў атрымаў запрашэнне ад аддзела ўнутраных справаў Жодзінскага гарвыканкама ўладкавацца на працу ў органы міліцыі. Запрашаецца маладзён на вакантныя месцы шарагоўца і «начальствующего состава».
Зрэшты, Васільеў вырашыў адхіліць такую прапанову. «Хаця наконт „начальствующего составом“ варта было б падумаць», — жартуюць сябры па арганізацыі.
Раман Васільеў за 2012 год восем разоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за акцыі супраціву. У суме адседзеў амаль тры месяцы — 89 сутак. Відаць, міліцыі спадабаўся байцоўскі характар Раман, калі паклікалі на працу.
Каментары