Кіно

«Свабодны тэатр» зняў кіно з Джудам Лоў

Упершыню «Свабодны тэатр» атрымаў магчымасць праявіць сябе ў кіно. Першыя крокі ў кінаіндустрыю яны пачынаюць з даволі высокай прыступкі. Гэта не толькі падтрымка папулярнай брытанскай леваліберальнай газеты The Guardian і тэатра Young Vic. Адзін з герояў ужо знятай кароткаметражкі — Джуд Лоў. Мы пагутарылі з Мікалаем Халезіным — мастацкім кіраўніком «Свабоднага тэатра» пра стужку і супрацоўніцтва з Джудам Лоў.

Штогод газета Guardian і тэатр Young Vic абіраюць 3–4 найбольш значныя тэатральныя пастаноўкі, аўтары якіх атрымліваюць магчымасць зняць кароткія фільмы. Сёлета ў чацвёрку ўвайшоў «Свабодны тэатр».

НН: Якім чынам вам удалося пачаць супрацоўніцтва з Guardian і Young Vic?

Мікалай Халезін: «Свабодны тэатр» з’яўляецца рэзыдэнтам Young Vic. Тут знаходзіцца наш Лонданскі офіс, тут мы штогод іграем прэм’ерныя спектаклі. Арт-дырэктар Young Vic Дэвід Лэн з’яўляецца старшынёй апякунскай рады «Свабоднага тэатра».

З газетай Guardian ў нас таксама даўнія сувязі. Гэта выданне ўвест час піша пра тэатр, публікуе рэцэнзіі на нашы спектаклі. Калі гэты газетны канцэрн праводзіў канферэнцыю TED, Наталля Каляда была запрошана туды для выступу, і яе прэзентаваў Джуд Лоў. Guardian і Young Vic пастаянна супрацоўнічаюць, таму наш альянс паўстаў зусім арганічна.

НН: Ці ўсе творчыя групы мелі аднолькавыя умовы для здымак?

МХ: Умовы ва ўсіх чатырох творчых груп аднолькавыя: выдзелена аднолькавая сума на здымачныя выдаткі пры захаванні абсалютнай творчай свабоды, кастынгу і стылю выкладу матэрыялу.

НН: Як нарадзілася ідэя кароткаметражкі?

МХ: Першапачатковы штуршок да стварэння сцэнара дала Наталля Каляда, прапанаваўшы змясціць гісторыю ў тэрмінале аэрапорта. Пасля гэтага я напісаў сцэнар, запрасіўшы да супрацоўніцтва бліскучага драматурга Лору Вэйдэ, якая адаптавала яго пад брытанскую аўдыторыю і зрэдагавала англамоўныя рэплікі. Мы шмат гадоў сябруем і добра разумеем адзін аднаго, таму над сцэнарам працавалася лёгка. Гэтая лёгкасць канвертаваць ў вынік: сцэнар быў прыняты з першага драфта — мы яго практычна не дапрацоўвалі, што для кінематаграфічнай асяроддзя вялікая рэдкасць.

НН: Гэта, пэўна вельмі значная падзея для «Свабоднага тэатра». У чым жа будзе асноўны сюжэт стужкі?

МХ: Мы вельмі даўно прымерваліся да кіно, і разглядаем гэты праект як першы крок у кінаіндустрыю. У нас быў досвед працы ў сферы дакументальнага, і цяпер мы пачынаем асвойваць поле ігравога кіно. Гэты фільм пра тое, як людзі могуць разумець адзін аднаго, нават не размаўляючы на адной мове. Сюжэт фільма будуецца вакол сустрэчы ў тэрмінале лонданскага аэрапорта беларуса (ролю якога выконвае сам Мікалай Халезін), які павінен перасесці на рэйс да Мінска, і брытанца (Джуд Лоў), які вярнуўся дадому. Не хачу расказваць сюжэт, каб захавалася інтрыга для гледачоў. Галоўныя ролі згуляем мы з Джудам, паколькі мы збольшага з’яўляемся прататыпамі герояў, а функцыі рэжысёра пагадзіўся ўзяць на сябе Уладзімір Шчэрбань.

НН: У адным з інтэрв’ю Вы казалі, што гісторыя фільма — гэта гісторыя ўзаемадзеяння брытанскага і беларускага тэатра. Ці будзе ў стужцы адсыл да Беларусі?

МХ: Мы заўсёды працуем з дакументальным матэрыялам і з тым вопытам, які перажыты намі асабіста. Фільм не стане выключэннем, і беларуская тэма ў ім, вядома ж, будзе прысутнічаць. Калі разглядаць гэты фільм як нейкі знак, то гэта сапраўды метафара ўзаемаадносін беларускага «Свабоднага тэатра» з брытанскім тэатрам, які прыходзіў і прыходзіць нам на дапамогу ўсе апошнія гады. Вытворчасць спектакляў — гэта тэхнічна складаны і дарагі працэс, але нам заўсёды хто-небудзь з брытанскіх калегаў працягвае руку дапамогі. Вядома, у першую чаргу, ты павінен прапаноўваць спектаклі вельмі высокай якасці, але нават у выдатных спектакляў узнікаюць праблемы з арганізацыяй пракату ў Лондане ці ў турах па Брытаніі. Мы выступілі ўжо амаль на ўсіх значных тэатральных пляцоўках. Першыя лонданскія гастролі, у 2008 годзе — на сцэне Soho Theatre, затым — Young Vic, Almeida, Шэкспіраўскі тэатр «Глобус». Дарэчы, у «Глобусе» нашы паказы працягнуцца з «Каралём Лиром» у верасні гэтага года.

НН: Чаму ў якасці другога героя быў абраны менавіта Джуд Лоў? Наколькі блізкія ў вас з ім адносіны?

МХ: Мы з Джудам сябруем ужо некалькі гадоў і, нягледзячы на вельмі шчыльныя графікі занятасці, ужо паспелі зрабіць разам досыць шмат. У 2010 годзе ён, разам з Сiенай Мілер, Сэмам Уэстам і Аджоа Анду адыграў у спектаклі «Свабоднага тэатра» «Спасцігаючы каханне» на сцэне тэатра Young Vic. У 2011 мы з ім сыгралі спектакль «Пакаленне Jeans» у будынку Брытанскага парламенту. Цяпер — фільм. У нас блізкія адносіны, але сустракацца часта не атрымліваецца, паколькі графікі і ў яго, і ў нас распісаны на гады наперад. Для таго, каб з’явілася магчымасць зняць фільм, мы пачалі ўзгадненні 10 месяцаў таму. У нас шмат сумесных ідэй, але, на жаль, вельмі доўга праходзіць працэс ўзгаднення тэрмінаў і дат.

НН: Джуд Лоў неаднаразова падтрымліваў не толькі беларусаў пасля выбараў 2010 г., але і беларускіх палітвязняў. Наколькі ён дасведчаны ў беларускіх падзеях?

МХ: Джуд вельмі сучасны і эрудзіраваны чалавек, і добра знаёмы з сітуацыяй у Беларусі. У 2010 годзе ён запісаў відэазварот да беларусаў. У 2011 годзе разам з Кевінам Спэйсі ды іншымі брытанскімі акторамі удзельнічаў у акцыі ў падтрымку беларускіх палітвязняў. Некалькі дзён таму мы запісалі яго відэазварот да маладых людзей, з заклікам паўдзельнічаць валанцёрамі ў нашай кампаніі Give a Body Back. Мне здаецца, што ў гэтым вельмі адбіваецца ўплыў яго бацькоў. Яны цудоўныя людзі, і мама Джуда ўжо некалькі разоў брала ўдзел у акцыях за вызваленне беларускіх палітвязняў.

НН: Як хутка можна будзе беларускаму гледачу пабачыць стужку?

МХ: Мы завяршылі здымку, і цяпер ідзе постпродакшн — мантаж, агучванне. Пакуль не прызначаная дата выхаду — гэта прэрагатыва газеты Guardian, на сайце якой і адбудзецца прэм’ера фільма. Мяркую, гэта адбудзецца ў ліпені гэтага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць