Культура

Рарытэтную кнігу пра Магілёўшчыну перавыдалі рарытэтным накладам

У Магілёве выйшла ў сьвет цікавая кніга. Гэта сучаснае перавыданьне «Вопыту апісаньня Магілёўскай губерні» пад рэдакцыяй Аляксандра Дэмбавецкага.

У Магілёве выйшла ў свет цікавая кніга. Гэта сучаснае перавыданне «Вопыту апісання Магілёўскай губерні» пад рэдакцыяй Аляксандра Дэмбавецкага.

Сама кніга была выдадзена ў 1882—1884 гадах: тры тамы надрукавалі ў друкарні губернскага праўлення ў Магілёве на Дняпры. Гэта ўнікальнае выданне, дзе апісаны эканоміка, культура, геаграфія і быт жыхароў Магілёўскай губерні і ў ХІХ стагоддзі.

Ідэя перавыдання належыць магілёўскім уладам, бо цяпер «Вопыт апісання Магілёўскай губерні» — рарытэт, які ёсць толькі ў музеі і аддзеле краязнаўства абласной бібліятэкі. Перавыданне дазволіць пашырыць кола людзей, якія цікавяцца гісторыяй Магілёўшчыны.

Першы том даволі вялікі — ён утрымлівае амаль 800 старонак. Гэта нарысы пра вёскі, уезды і гарады, пра прадпрыемствы, якія там ёсць, а таксама пра прыродныя асаблівасці, рамёствы, традыцыі і гэтак далей. Кніга ўтрымлівае таксама карту Магілёўскай губерні і гравюры. Другі і трэці тамы мяркуецца выдаць у наступным годзе.

У Магілёўскім аблвыканкаме лічаць, што перавыданне трохтомніка з’яўляецца дастойным укладам у справу ўшанавання памяці Аляксандра Дэмбавецкага, які напрыканцы ХІХ стагоддзя больш за 20 гадоў кіраваў Магілёўскай губерняй. Ён шмат зрабіў: імя і справы Дэмбавецкага вядомы многім сучасным магілёўцам. Гісторыкі і краязнаўцы мяркуюць, што Дэмбавецкаму трэба паставіць помнік альбо назваць у яго гонар вуліцу ў абласным цэнтры.

Аляксандр Станіслававіч лічыцца найбольш таленавітым кіраўніком Магілёўшчыны свайго часу. Губернатар Дэмбавецкі быў таксама апекуном навук, фінансаваў археалагічныя даследаванні і паспрыяў адкрыццю ў Магілёве гісторыка‑этнаграфічнага музея. І адна з яго асабістых ініцыятыў — падрыхтоўка мясцовымі сіламі кнігі пра жыццё Магілёўскай губерні.

Агульны наклад перавыдадзенага першага тома складае толькі паўтысячы асобнікаў. «Вопыт апісання Магілёўскай губерні» трапіць у бібліятэкі і навучальныя ўстановы. А частка накладу будзе падаравана ганаровым гасцям Дня беларускага пісьменства, які ў гэтыя выхадныя дні будзе адзначацца ў Шклове.

Ілона Іванова, «Звязда»

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі78

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць