Меркаванні3535

«Чакаю з надзеяй на рускія танкі»?

Піша Віталь Цыганкоў.

Уявіце сабе, што Лукашэнкі няма. Не, я не прапаную вам накурыцца незаконнымі рэчывамі, ці выпіць бутэльку забароненага ў большасьці краінаў Эўропы, але дазволенага ў Чэхіі абсэнту, ці знайсьці і пажаваць у беларускіх лясах мухаморы. Я прапаную чыста гіпатэтычна, сілай розуму ўявіць такую сытуацыю, што Лукашэнкі няма.

І тады канфлікт вакол арышту гендырэктара «Ўралкалія» пачне выглядаць зусім ня так, як мы гэта бачым на форумах і ў шмат якіх беларускіх незалежных мэдыях.

Мы ўбачым эканамічны канфлікт паміж дзьвюма кампаніямі розных краінаў, калі адна кампанія, зь відавочна большымі магчымасьцямі, фактычна вырашыла прыдушыць іншую, якая належыць маленькай краіне.
Маленькая аўтарытарная краіна мусіла нязграбна абараняцца — вычарпаўшы эканамічныя мэтады, перайшла да сілавых. Ведаеце, гэта не навіна ва ўсясьветнай гісторыі — краіны звычайна абараняюць свае нацыянальныя інтарэсы, часам любымі даступнымі ім спосабамі.

Але — прачынаемся! У нас ёсьць Лукашэнка, і гэта ўсё мяняе. Любыя аб’ектыўныя разважаньні, халодны аналіз сытуацыі замяняюцца лёзунгам — «Усё, што робіць крывавы рэжым — злачынства».
Вядома, вы можаце ня верыць беларускім праваахоўным органам і нават кіраўнікам «Беларуськалія», якія 19 жніўня на прэсавай канфэрэнцыі заявілі фактычна тое самае — пра «спробу рэйдэрскага захопу прадпрыемства». Але падумайце самі, чыста абстрактна — па-вашаму, прадстаўнікі «Ўралкалія» пасьля разводу зь «Беларуськаліем» дбалі пра тое, як бы прынесьці прыбытак беларускаму бюджэту? Сумняюся.

Я гэтымі днямі хварэю, сяджу дома і таму шмат гляджу тэлевізар (дарэчы, калі вам не спадабалася тое, што я тут напісаў — можаце сьпісаць гэта на трызьненьні, выкліканыя тэмпэратурай цела 38:). І вось па расейскім бізнэс-канале РБК многія расейскія экспэрты ацэньваюць гэтую сытуацыю наступным чынам: «Усе мы ведаем мэтады Керымава, Беларусь вымушана была абараняцца. Відавочна, што гэта „Ўралкалій“ наехаў першым». Тое, што для адказных расейскіх бізнэс-экспэртаў — самая рэальная вэрсія, для апазыцыйнай супольнасьці — страшная крамола.

Калі б я быў беларускім апазыцыйным палітыкам, я б ужо два дні як апублікаваў бы заяву прыблізна такога зьместу — «Мы асуджаем барбарскія мэтады беларускіх праваахоўных органаў, захоп палітычных закладнікаў.
Аднак мы лічым, што беларуская дзяржава павінна бараніць свае эканамічныя інтарэсы і не саступаць нахабнаму зьнешняму ціску ў пытаньнях захаваньня эканамічнага сувэрэнітэту».

Але пакуль нашы палітыкі сьпяць (альбо іх проста няма?), а грамадзкія актывісты ў Фэйсбуку і на форумах спаборнічаюць у тым, хто прыдумае лепшы жарт пра Мясьніковіча — Лукашэнка падымае свой рэйтынг.
Бо запытайма сёньня ў беларускага народу: «Ці згодныя вы з тым, што беларускія праваахоўныя органы, абараняючы эканамічны сувэрэнітэт краіны, затрымалі расейскага алігарха і мільянэра Баўмгертнэра (прозьвішча можна вымаўляць па складах), прадстаўніка расейскага алігарха Сулеймана Керымава (імя таксама абавязкова), які хацеў па-рэйдэрску захапіць наш народны скарб «Беларуськалій?»

Колькі, па-вашаму, будзе станоўчых адказаў? 85 працэнтаў, 90?

Кожная новая «вайна» з Расеяй аднаўляе гэтую калізію, калі «вораг нашага ворага — наш сябар». Праўда, у адрозьненьне ад 90-х, у беларускай апазыцыйнай супольнасьці ўжо няма ілюзіяў наконт «дэмакратычных пераменаў, якія прыйдуць з Расеі».
Але падзеі ўвесь час сьпіхваюць дыскусію ў дурную альтэрнатыву — «Ты за Лукашэнку ці за Расею?», — якой на самой справе не існуе.

Пачуцьцё роспачы ад шматгадовага змаганьня з Лукашэнкам нараджае такія недарэчныя праявы, як знакамітая заява Станіслава Шушкевіча пра пажаданасьць увесьці ў Беларусь расейскія танкі.
Зусім як той Юзік з «Народнага альбому» — «Чакаю з надзеяй на рускія танкі». Дарэчы, у нас ужо хутка будуць расейскія самалёты — што, дэмакратыі стала больш?

А расейскія танкі маюць адну асаблівасьць. Яны калі прыходзяць, дык гадоў мінімум на 40.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей11

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

Дзяўчына набыла бляшанку глыбоцкай згушчонкі і збянтэжылася. Яна аказалася не такой, як звычайна3

Аляксандр Саладуха трапіў у бальніцу і перанёс аперацыю10

Мінчук паказаў, што рабіць, калі машына трапіла па вокны ў ваду падчас патопу ВІДЭА1

Ірландзец, які тэсціраваў беларускія сталоўкі, паехаў з Беларусі2

«Пажартавалі з бульбай у мінулым годзе — атрымалі ад насельніцтва па вушах». Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў да сур'ёзнасці1

У Мінску затрымалі пенсіянера, які чыніў самасуд над кіроўцамі2

Хлопцу з Брэста няма і 15-ці, а ў яго ўжо 52-гі памер нагі і рост больш за 2 метры6

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей11

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць