Лідэр Руху «За Свабоду» запрасіў Ганса‑Герта Пэтэрынга на Эўрапейскі марш «За Свабоду».

Сустрэча палітыкаў прайшла ў Кракаве ў рамках міжнароднай канферэнцыі «Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы» і працягвалася дзве гадзіны.
‑ Мы — еўрапейцы і хочам прадэманстраваць свой еўрапейскі выбар, — адзначыў А.Мілінкевіч падчас сустрэчы са старшынём Еўрапарламента. — Вяртанне ў свабодную і заможную Еўропу — гарантыя захавання нашай незалежнасці і культуры, развіцця эканомікі і росту дабрабыту.
Аляксандр Мілінкевіч і Ганс‑Герт Потэрынг абмеркавалі таксама палітычную і сацыяльна‑эканамічную сітуацыю ў Беларусі, варыянты супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі, падтрымку дэмакратычнай супольнасці, незалежных медыяў і рэпрэсаваных.
Сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і спікерам нямецкага Бундэстага Норбертам Ламертам.
Заўтра Аляксандр Мілінкевіч выступіць з дакладам на міжнароднай канферэнцыі «Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы», у якім заакцэнтуе ўвагу еўрапейскіх палітыкаў на інтэграцыйных магчымасцях Еўропы, якія з’яўляюцца добрым чыннікам для хуткай дэмакратызацыі суседніх краін і як мага хучэйшага іх пераходу да рынкавай эканомікі.
-
Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?
-
Партрэт палітвязня Андрэя Пачобута высвечваецца на фасадзе Прэзідэнцкага палаца ў Варшаве ФОТАФАКТ
-
У Касцюковічах дашкольнікі пад наглядам пракурора «пісалі» лісты ў іншыя краіны пра дзяржаўную сімволіку
Каментары