Меркаванні44

«На ферме няма нармальных варотаў, але вяскоўцам загадалі знішчыць свіней, каб не пазаражалі дзяржаўных» — ліст у Рэдакцыю

У рэдакцыю «НН» звярнуліся жыхары вёскі Вялікі Бокаў Мазырскага раёна. Вялікі Бокаў, як і сотні іншых вёсак Беларусі, пацярпеў ад чумы свіней: вяскоўцам без ніякага разбору загадалі знішчыць усіх свіней, каб утварыць буферную зону вакол мясцовай дзяржфермы. «НН» публікуе ліст цалкам.

Да вас звяртаюцца жыхары вёскі Вялікі Бокаў Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Мазырскім райвыканкамам прынята рашэнне № 15 ад 2013/10/17 года аб увядзенні буфернай зоны вакол свінафермы ў в. Козенкі. У буферную зону ўключаны вёскі: Козенкі, Барыскавічы, Вялікі Бокаў, пасёлак Сасновы. У ліпеньскай пастанове Мінсельгасхарча № 30 пазначана, што за пяць кіламетраў ад комплексу — не фермы, а менавіта комплексу — забаронена ўтрыманне свіней як фізічнымі асобамі, так і фермерскімі гаспадаркамі.

Мы разумеем, што на комплексах сканцэнтраваная вялікая частка пагалоўя і там створаныя адмысловыя меры бяспекі. Але ўтрыманне Козенской свінафермы не падлягае ніякай крытыцы. Там нават нармальных варотаў і плоту не існуе, не кажучы ўжо пра ўмовы працы свінарак і магчымасці выконваць хоць нейкія прафілактычныя мерапрыемствы па недапушчэнні распаўсюджвання эпідэміі афрыканскай чумы свіней.

Там па сённяшні дзень выкідаюць за плот здохлых свіней, мяса і косткі, якіх вясковыя сабакі расцягваюць па ўсім наваколлі. А яшчэ трэба ўлічваць, што козенскія фермы (дзе гадуюць буйную рагатую жывёлу і свіней) размешчаны ў парушэнне санітарна-гігіенічных і экалагічных патрабаванняў.

Насельніцтвам неаднаразова ўздымалася гэтае пытанне, але воз і цяпер там. У нас пра дабрабыт народу кажуць толькі ў сродках масавай інфармацыі, добра хоць лозунгаў ўжо не развешваюць. Рашэнне раённымі ўладамі прынята, але, маючы на ўвазе нешматлікае пагалоўе свіней на свінаферме, ніхто не правёў аналіз колькасці пагалоўя свіней, якіх трымаюць жыхары вёсак у зоне каранціну.

Чаму зноў інтарэсы простага народу не прынятыя да ўвагі? Чаму катэгарычна агавораны тэрміны знішчэння свіней? Чаму не даць людзям, пры безвыгульным утрыманні свіней, пры выкарыстанні кармоў нашай вытворчасці, падкарміць да вясны парасят? Дарослых свіней людзі са спакойным сумленнем здадуць на мясаперапрацоўчыя камбінаты або перапрацуюць для сябе.

А як быць з супароснымі свінкамі? Няўжо дзяржава, што так «дбае» аб дабрабыце народа, не магла б абавязаць буйныя свінакомплексы стварыць каранцінныя аддзяленні і пасля пэўных даследаванняў прымаць ад насельніцтва па прымальных цэнах гэтых свінак?

У Гомельскай вобласці яшчэ не было зарэгістравана ніводнага выпадку афрыканскай чумы свіней, роўна як і ў Мазырскім раёне. Дык навошта ж без нажа рэзаць людзей? Ці мясцовай уладзе захацелася яшчэ больш падтрымаць саўгас-камбінат «Зара»? Мы думаем, што ўлада не есць мяса, якое выгінаецца падчас смажання на патэльні ад вялікай колькасці кармавых дражджэй.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»7

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям'я былога дырэктара ФСБ Патрушава скупіла нерухомасці на $175 мільёнаў8

Беларуску з рэдкай групай крыві, што трапіла ў ДТЗ у Тайландзе, выратавала жыхарка Крыма18

Што вядома пра расійскі след у гучнай карупцыйнай справе ўкраінскага «Энергаатама»14

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»7

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць