Грамадства1313

У ЕГУ зацверджаны Кодэкс паводзін

 У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце уведзена адказнасць за распаўсюджанне неабгрунтаванай інфармацыі аб працэсах, што адбываюцца ва ўніверсітэце.

Выкладчыкаў азнаёмілі з Кодэксам паводзін у ЕГУ, які зацверджаны загадам рэктара 14 лістапада, паведаміў БелаПАН прадстаўнік універсітэта, які пажадаў застацца неназваным. Паводле яго слоў, выкладчыкі, з якімі палажэнні Кодэкса не абмяркоўваліся, атрымалі дакумент (на англійскай і літоўскай мовах) 15 лістапада. 

Нагадаем, 14 лістапада рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў у афіцыйнай заяве прапанваў правесці рэформы ў ВНУ з мэтай кансалідацыі супрацоўнікаў ВНУ і «стварэння пастаяннага ядра выкладчыкаў». Міхайлаў таксама заявіў, што ЕГУ не плануе адмовіцца ад «беларускага характару і скіраванасці ўніверсітэта».

Дагэтуль выкладчыкі ЕГУ стварылі дэмакратычную платформу «За новы ЕГУ» для ўдзелу ў выбарах у сенат універсітэта, якія пройдуць 19 лістапада.

Сярод усяго мэта дэмакратычнай платформы — зрабіць акадэмічнае самакіраванне базавым прынцыпам пры захаванні беларускага вектара ў якасці прыярытэтнага для ўсіх сфер дзейнасці ўніверсітэта. 

У зацверджаным Кодэксе паводзін зазначаецца, што яго з'яўленне звязана з неабходнасцю «прыстасаваць універсітэт да зменлівага асяроддзя» і дакумент прызначаны для падтрымання «высокіх этычных стандартаў ва ўніверсітэце».

Пры гэтым зазначаецца, што «ўніверсітэт цэніць акадэмічную свабоду, лідарства, цэласнаць, сумленнасць і справядлівасць і імкнецца рэалізаваць гэтыя каштоўнасці ў выкладчыцкай, даследчай і прадпрымальніцкай дзейнасці».

Дакумент мае на ўвазе, што члены супольнасці ЕГУ будуць паважліва ставіцца да асабістай інфармацыі, якая так ці інакш трапляе ў іх распараджэнне. Разам з тым падкрэсліваецца, што супрацоўнікі і студэнты нясуць адказнасць за свядомае распаўсюджанне «падманнай, паклёпніцкай ці нейкай неабгрунтаванай інфармацыі аб працэсах, якія адбываюцца ва ўніверсітэце і ўніверсітэт можа прыняць законныя меры ў дачыненні да гэтай асобы».

Зазначаецца, што ў ЕГУ недапушчальная дыскрымінацыя па прыкмеце расы, колеру скуры, веравызнання, нацыянальнасці, паходжання, палавой прыналежнасці, узросту, сексуальнай арыентацыі, фізічнага ці псіхічнага здароўя.

Прапісана, што ўніверсітэцкія рэсурсы (інфармацыйная сістэма ўніверсітэта, тэлефонная сувязь, сістэма перадачы даных і сеткавыя рэсурсы) могуць быць выкарыстаны толькі для патрэб універсітэта, а не для асабістага абагачэння. 

Падкрэсліваецца, што выкананне норм кодэкса ўскладаецца на супольнасць ЕГУ «за неданясенне да ведама адміністрацыі ЕГУ аб парушэннях зацверджаных стандартаў паводзін у кодэксе». Да парушальнікаў будуць прымяняцца дысцыплінарныя меры «аж да скасавання кантракта».

На просьбу БелаПАН пракаментаваць прыняцце Кодэкса паводзін дацэнт ЕГУ, кандыдат філасофскіх навук Андрэй Лаўрухін зазначыў, што паяўленне гэтага дакумента з'яўляецца «адказам адміністрацыі на зварот выкладчыкаў да шырокай грамадскасці і імкненне закруціць гайкі і заткнуць раты».

Лаўрухін падкрэсліў, што роля беларускіх выкладчыкаў і беларускай мовы ў ЕГУ дэманструе і той факт, што Кодэкс напісаны на англійскай і літоўскай мовах.

«У адказ на спробу акадэмічнай супольнасці адстаяць адну акадэмічную каштоўнасць, акадэмічнае самакіраванне, адміністрацыя ЕГУ вырашыла абмежаваць і другую — нашу акадэмічную свабоду. Гэта ўжо крок да афіцыйнай версіі беларускай вышэйшай адукацыі», — сказаў Лаўрухін.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю кіраўніцтва ЕГУ, яго імкненнем да незалежнасці, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЕГУ аднавіў працу ў Вільні ў статусе беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. Асноўную частку студэнтаў ЕГУ складаюць беларусы.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

Іван Краўцоў патлумачыў, у чым галоўнае адрозненне яго пазіцыі ад пазіцыі Офіса Ціханоўскай55

Лідар «Альтэрнатывы для Германіі» выступіў у абарону Пуціна і назваў Польшчу пагрозай для ФРГ18

Міністр замежных спраў Літвы назваў умову, калі Вільня можа адкрыць мяжу з Беларуссю11

Па стане на раніцу серады 14‑гадовага Максіма Зяньковіча не знайшлі. Якія асноўныя версіі знікнення1

Дыетолаг Ірына Яблонская (Кабасакал) расказала, як шматпакутна дабіралася з Канарскіх астравоў да Беларусі18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць