Грамадства

Міліцыя адмовіла Васілю Парфянкову ў пераводзе ў Дзяржынскі ЛПП

Пра гэта стала вядома пасьля таго, як група грамадзкіх актывістаў наведала былога палітвязьня Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўным прафілякторыі Сьветлагорску 21 лістапада, паведамляе радыё «Свабода».

«Чаму Васілю не дазволілі перавесьціся зь Сьветлагорску ў Дзяржынск, у дакумэнце з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, які ён атрымаў, нічога не паведамляецца», — апавяла карэспандэнту «Свабоды» кінарэжысэр Вольга Мікалайчык. Паводле Вольгі Мікалайчык, з просьбай перавесьці сына ў Дзяржынск, бліжэй да Менску, зьвяртаўся ў міліцыю таксама бацька палітвязьня Пётар Парфянкоў, але адказу дагэтуль не атрымаў. «Хутчэй за ўсё, таксама будзе адмова», — мяркуе Вольга Мікалайчык.

Паводле яе зьвестак, Васіль Парфянкоў жадаў пераводу бліжэй да Менску, каб сваякам і сябрам было лягчэй наведваць яго. Адной з прычынаў ёсьць і тое, што дзяўчына, зь якой сябруе Васіль Парфянкоў, зацяжарыла. Яны меркавалі стварыць сям’ю, і знаходжаньне Васіля Парфянкова ў Дзяржынску было б для іх зручней.

Што новага пра ўмовы ў Сьветлагорскім ЛПП стала вядома пасьля наведваньня гэтай установы актывістамі?

«На сустрэчу Васіль Парфянкоў прыйшоў з працы, рукі зьбітыя. Аказваецца, да іх паступіла вялікая замова з Расеі на выраб адмысловых катушак для электракабэлю, дык зараз яе выконваюць. А Васіль зьбівае дошкі для гэтых катушак, таму рукі часта раніць. Але нічога, задаволены. Імі сказалі, што могуць на гэтым нядрэнна зарабіць. А да таго былі заробкі мізэрныя. Прыкладам, за мінулы месяц Васілю залічылі 18 працоўных дзён, за якія налічылі 160 тысяч рублёў, а атрымаў зь іх ён 40 тысяч, ды і тое — не наяўнымі, а на картку, празь якую ў атаварцы можна нешта набыць. Харчаваньне там вельмі беднае, пра гародніну і садавіну гаворкі няма», — распавяла са словаў Парфянкова Вольга Мікалайчык.

Паводле зьвестак ад Васіля Парфянкова, Сьветлагорскі ЛПП месьціцца ў былой жаночай калёніі, парадкі там — «сумесь асобага, агульнага і армейскага рэжымаў». У невялікім пакоі, дзе жыве Васіль Парфянкоў, знаходзіцца ажно 40 чалавек, сьпяць на ложках у два ярусы. «Вялікая цісканіна», — кажа Васіль Парфянкоў. Асабліва былы палітвязень пакутуе празь недахоп аб’ектыўнай інфармацыі: большасьць незалежных газэтаў, на якія яго падпісалі, ён гэтак і не атрымлівае. Поштай да яго даходзіць толькі газэта «Свободные новости плюс». Мабільным тэлефонам, які актывісты набылі Васілю Парфянкову, карыстацца яму фактычна не даюць. «Гэтак толькі з Васілём; іншым можна званіць, калі прыйдзе смс-ка ад сваякоў ці сяброў», — заўважае Вольга Мікалайчык.

Актывістка была вельмі зьдзіўленая тым, што Васіль Парфянкоў нават ня ведаў пра тое, што 28 лістапада над ім будзе суд у Менску: паводле парушэньня правілаў прафіляктычнага нагляду. «Не выключана, што Васілю дадуць нейкі іншы тэрмін, і ягонае становішча зьменіцца, але ў горшы бок», — мяркуе Вольга Мікалайчык. Пры гэтым яна адзначае, што Васіль Пярфянкоў у добрым настроі, дзякаваў людзям за падтрымку і салідарнасьць зь ім.

Паводле зьвестак ад Васіля Парфянкова, зараз у ЛПП, дзе ён знаходзіцца, ніякіх лекаў ад алькагалізму ён увогуле не атрымлівае, нават «рамонкавы настой», які выдавалі ў час карантыну, даваць перасталі. «Працатэрапія — галоўны лячэбны мэтад у беларускім ЛПП», — адзначае Вольга Мікалайчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі

Рэдактару «Вікіпедыі» далі два гады калоніі за «дыскрэдытацыю Беларусі»2

Абарону Пакроўска ламае расійскае падраздзяленне «Рубікон»19

Медзведзяня, якое бегала па вуліцах Віцебска, злавілі2

Стала вядома, як беларусы распараджаюцца сваім часам

Пацярпелай у Тайландзе беларусцы зрабілі пераліванне крыві

Прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем» выданне Вольгі Лойкі Plan B1

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны7

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі17

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць