Літаратура66

У Мінску прэзентавалі раман Чаргінца «Аперацыя «Кроў»

Новы раман Мікалая Чаргінца «Аперацыя «Кроў» паспелі абмеркаваць у інтэрнэце, не чытаючы – дзякуючы таму, што ў кнізе ёсць персанаж па прозвішчы Ліпковіч. А афіцыйная прэзентацыя кнігі адбылася толькі 29 лістапада ў лекцыйнай зале Акадэміі кіравання.

Гардэробніцы Акадэміі былі здзіўленыя наплывам школьнікаў, якія раптоўна, на покліч сэрца, відаць, прыйшлі на прэзентацыю новай кнігі Чаргінца.

Месцаў у зале амаль няма.

«Сёння ў нас у гасцях легендарная асоба, цудоўны чалавек, навуковец, пісьменнік, чыімі кнігамі зачытваюцца ў Беларусі, Расіі і на Захадзе, — звяртаецца да публікі рэктар Акадэміі Анатоль Маразевіч. — Імя Мікалая Чаргінца ўнесена ў кнігу рэкордаў Гінэса, сумарны наклад ягоных кніг перавысіў мільён, можна казаць пра тое, што лічба набліжаецца да двух мільёнаў».

Побач з Маразевічам і, уласна, Чаргінцом, сядзіць адзін з арганізатараў прэзентацыі — Сяргей Мусіенка, які адразу тлумачыць, чым гэтая імпрэза важная асабіста для яго.

«Рэч у тым, што сястра маёй бабулі падчас вайны працавала ў інтэрнаце для дзяцей, у якіх забіралі кроў для нямецкіх вайскоўцаў, — голас Мусіенкі дрыжыць, гаварыць яму відавочна цяжка. — Яна імкнулася іх ратаваць, дзеці, якімі яна апекавалася, былі куды здаравейшыя, вынікамі працы зацікавіўся Менгеле, сястра бабулі спрабавала скончыць жыццё самагубствам, ведаючы, што чакае гэтых дзяцей. Прабачце», — Мусіенка выцірае слязу.

Новая кніга Чаргінца прысвечана дзіцячым інтэрнатам, а таксама мінскаму гета.

«Пісьменнік мусіць пісаць пра тое, што добра ведае сам», — кажа Чаргінец і пачынае рассказваць гісторыі з дзяцінства, якое супала з акупацыяй. Пасля зачытвае фрагмент кнігі пра забор крыві ў яўрэйскага хлопчыка.

Аўтар згадвае пра паліцаяў, павешанні на плошчы Якуба Коласа і іншыя гісторыі акупацыі.

«Гэта адна з найважнейшых для мяне кніг — як, напрыклад, мой «Фінал Краба», першы твор, да якога прадмову пісаў Васіль Быкаў», — узгадвае Чаргінец, пасля чаго тлумачыць адну з прычын, чаму напісаў «Аперацыю».

«Я займаўся палітыкай цягам 12 гадоў. У нас добрыя адносіны з цяперашняй Германіяй, — здаецца яму. — аднак я заўважыў, што як толькі якая дробная сошка, хай сабе і з Бундэстагу, гаворыць пра Беларусь, то пачынае проста здзекавацца з нас, — кажа Чаргінец.

— Бываюць такія дробныя выпады, таму трэба часам і нагадваць немцам пра тое, што тут адбывалася, некаторыя ж там, у Германіі, цяпер хочуць перапісаць гісторыю».

Наступная прэзентацыя кнігі адбудзецца ў Ізраілі, дзе, са словаў прадстаўніка МЗС, кніга Чаргінца ўжо вельмі запатрабаваная.

Пасля выступа пісьменніка школьнікі пачынаюць расцякацца. За дзвярыма супрацоўніца Акадэміі скардзіцца на іх: «Вось паўгадзіны тут толькі, а стол зламаць паспелі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія прапанавала ЗША яшчэ на год падоўжыць ядзерныя абмежаванні па ДСНУ4

Пад Гроднам пад самы канец сезону знайшлі гіганцкі грыб ФОТЫ3

Чым цяпер кормяць на рэйсах «Белавія» ФОТАФАКТ4

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны12

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць