Грамадства1919

Студэнтам прапануюць удзельнічаць ў здымках Плошчы-2010 за адпрацоўкі

Навучэнцам лячэбнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэта прапанавалі пабыць ў масоўцы на здымках фільма «Авель».

Грошай ім не абяцаюць, але залічаць адпрацоўку за пропуск любой пары ў семестры — допіс пра гэта з’явіўся ў адной з сацыяльных сетак.

«На 1—2 лютага трэба вельмі шмат людзей для ўдзелу ў здымках фільма, 20.00—24.00. Аплаты няма, будзе гарачы чай. За кожны дзень здымак адпрацоўка без адпрацоўкі на любы дзень у семестры!»

Час здымак прыпадае на вакацыі студэнтаў. 1 лютага ад 21.00 да 1.00 плануецца здымаць сцэны на Кастрычніцкай плошчы ды праспекце Незалежнасці, 2 лютага — Дом урада. Удзельнічаюць па сцэнары 4 000 чалавек.

Нагадаем, у фільме будуць прысутнічаць эпізоды, дзеянні якіх разгортваюцца на фоне масавай дэманстрацыі ў Мінску пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Гэты факт у мінулым годзе даў падставу інтэрнэт-супольнасці назваць «Авель» своеасаблівым адказам на фільм «Жыве Беларусь» Кшыштафа Лукашэвіча па сцэнары апазіцыйнага актывіста Франака Вячоркі.

На плошчы Незалежнасці адновяць момант, калі ламалі дзверы ў Доме ўрада. Для гэтага перад сапраўднымі дзвярыма паставяць бутафорскія —

іх і будзе ламаць масоўка. Здымкі ў цэнтры Мінска будуць праходзіць ад 30 студзеня па 2 лютага.

Як стала вядома, 30—31 студзеня паўдзельнічаць у масоўцы запрашаюць студэнтаў БНТУ.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах21

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць