Спорт77

Хакейная зборная Беларусі правалілася на мінорным турніры ў Польшчы

На Еўрапейскім турніры Выкліку, што ў суботу завяршыліся ў польскім Гданьску, хакейная зборная Беларусі, якая не ўдзельнічае ў Алімпійскім турніры ў Сочы, прайграла два матчы з трох.

У чацвер падапечныя Глена Хэнлана перамаглі Венгрыю з лікам 2:1, а затым двойчы прайгралі — упершыню ў гісторыі зборнай Італіі (1:2), а ў суботу гучна саступілі Польшчы — 2:4. Зборная Польшчы — каманда трэцяга хакейнага эшалону, якая выступае ў групе B першага дывізіёна.

У сусветным рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея, зборная Беларусі на 14-м месцы, Італія — на 18-м, Венгрыя — на 19-м, а Польшча на 23-м. Праўда, беларусы выступалі на турніры ў Польшчы без шэрагу вядучых гульцоў — братоў Касціцыных, Мезіна, Калюжнага ды інш.

Таму галоўны трэнер Беларусі Глен Хэнлан заклікаў не панікаваць адносна перспектыў беларускай зборнай на ЧС у Мінску.

«Не скажу, што вынік прымушае мяне панікаваць адносна перспектыў зборнай на майскім чэмпіянаце свету ў Мінску. Зразумела ж, што на ім стаўка будзе рабіцца ў асноўным на іншых выканаўцаў. А многія з тых, хто былі ў Гданьску, запрошаны для перспектывы: іх час прыйдзе праз два-тры гады. Але вось адносна гэтай перспектывы сапраўды ёсць над чым задумацца і за што турбавацца — што будзе праз два-тры гады?».. — паскардзіўся Хэнлан.

На чэмпіянаце свету па хакеі, што пройдзе з 9 па 25 мая ў Мінску, наша зборная гуляе ў адной групе з камандамі ЗША, Расіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Германіі, Латвіі, Казахстана.

Каб застацца ў эліце, трэба не заняць апошняга месца.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі65

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі65

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць