Меркаванні4141

50 дзеячоў навукі і культуры Беларусі падпісалі зварот у падтрымку Украіны

Адкрыты зварот апублікаваны на сайце грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», якая акцыю ініцыявала.

Зварот дзеячаў навукі, мастацтва і культуры Беларусі да ўкраінскага народу, парламента і ўрада

Мы, ніжэйпадпісаныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, выказваем сваю падтрымку народу Украіны ў гэты няпросты для яго час.

Вы ўступілі ў новы перыяд сваёй дзяржаўнасці. Само па сабе гэта ўжо выпрабаванне як для ўрада, так і для ўсяго ўкраінскага грамадства. На вялікі жаль, змены, якія адбыліся ў вашай краіне, азмрочаныя гібеллю людзей. Вечная памяць і слава героям!

Мы лічым, што кроў не павінна праліцца яшчэ раз. Памяць пра Нябесную сотню Майдану абавязвае ўсіх ўтрымацца ад развязвання вайны.

Цяпер вы сутыкнуліся з праблемай сепаратызму, якая пагражае выліцца ў ўзброены канфлікт. Рэферэндум па далучэнні Крыма да Расіі з'яўляецца замахам на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і супярэчыць яе Канстытуцыі і нормам міжнароднага права.

Мы рашуча асуджаем ўсе спробы дзяліць Украіну па этнічным прынцыпе і выступаем за мірнае вырашэнне праблемаў унутры краіны самімі грамадзянамі Украіны ў рамках закона.

Для нас, беларусаў, Харкаў, Данецк, Сімферопаль, Адэса — гэта такія ж украінскія гарады, як Львоў, Луцк, Чарнаўцы і Палтава. Украіна павінна захавацца ў межах, якія замацаваліся за ёй з моманту падпісання Белавежскіх пагадненняў.

Мы з вамі, мы — за непадзельную Украіну, мы — за незалежную еўрапейскую Украіну, будучыню якой мае права вырашаць толькі яе народ.

Слава Украіне!

1. Акудовіч Валянцін

2. Арлоў Уладзімір

3. Бандарэнка Зінаіда

4. Белы Алесь

5. Берніковіч Яраслаў

6. Булгакаў Валеры

7. Варашкевіч Ігар

8. Вярцінскі Анатоль

9. Гліньнік Вадзім

10. Гулак Наста

11. Гарэцкі Радзім.

12. Голубеў Валянцін

13. Дашук Віктар

14. Дашкевіч Алег

15. Дранчук Валеры

16. Жарнасек Ірына

17. Жданко Валянцін

19. Законнікаў Сяргей

19. Калінкіна Сьвятлана

20. Кароль Аляксей

21. Краўцэвіч Алесь

22. Кузьняцоў Ігар

23. Лабадзенка Глеб

24. Ліпай Алесь

25. Марачкін Аляксей

26. Маркевіч Мікола

27. Марціновіч Віктар

28. Някляеў Уладзімір

29. Падгол Уладзімер

30. Пашкевіч Алесь

31. Садоўскі Пётра

32. Саўка Зміцер

33. Севярынец Павал

34. Скобла Міхась

35. Смалянчук Алесь

36. Сом Лера

37. Стужынская Ніна

38. Харланчук Павел

39. Хашчавацкі Юры

40. Чыгрын Сяргей

41. Шалкевіч Віктар

ды іншыя

Каментары41

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

У Берліне актывісты ўскараскаліся на Брандэнбургскую браму і разгарнулі банер у падтрымку Палесціны6

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра24

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска6

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту5

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць