Грамадства9898

У Віцебску раздаюць расійскія сцяжкі ФОТЫ

Увечары 6 красавіка на Прывакзальнай плошчы ў Віцебску група невядомых асобаў распаўсюджвала сярод мясцовых аўтамабілістаў дзяржаўныя расійскія сцяжкі.

Чалавек з рукзаком за плячыма прапаноўваў сімволіку суседняй дзяржавы кіроўцам, якія спыніліся на светлафоры каля трамвайнага прыпынку на вуліцы Касманаўтаў. Некаторыя аўтамабілісты, да прыкладу, вадзіцель хуткай дапамогі, жадалі атрымаць сцяжок і узмахам рукі самі запрашалі падысці да іх валанцёра гэтай акцыі. На Прывакзальнай плошчы карэспандэнт таксама заўважыў некалькі таксі з расійскімі сцягамі ў салоне.

Невядомы распаўсюднік, заўважыўшы, што яго здымаюць, вырашыў даведацца, чаму апынуўся ў цэнтры ўвагі. На прамое пытанне, навошта ён уручае беларускім кіроўцам сімволіку суседняй краіны, двухметровы хлопец знакамі паказаў, што не разумее пытання, бо з'яўляецца глуханямым. Напрыканцы незнаёмы ткнуў пальцам у сярэдзіну свайго ілба. Што ён хацеў гэтым сказаць, засталося невядома.

Пасля гэтага валанцёр згарнуў сцяжкі, што засталіся, і сышоў у бок вакзала, дзе яго чакалі паплечнікі па агульнай справе. Абмяняўшыся актыўным жэстыкуляваннем і развітаўшыся, адзін з таварышаў адправіўся ў бок вуліцы Кірава. А двое іншых, з заплечнікамі, — пайшлі на вакзал. Іх размова адбывалася пры ўдзеле мясцовых таксістаў. У трыццаці метрах ад іх стаяла дзяжурная машына ДПС.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі ў Віцебску адбываюцца падобныя акцыі. У сакавіку фота з дзвюх акцый па раздачы расейскіх сцяжкоў віцебскім кіроўцам зрабіў і выклаў у свой Фэйсбук праваабаронца Павел Левінаў. Адна з акцый адбывалася каля плошчы Перамогі ў сакавіку. Дзяўчына, што прапаноўвала трыкалоры уладальнікам транспартных сродкаў, таксама рабіла выгляд, што не разумее ці не чуе свайго суразмоўцу.

Каментары98

Цяпер чытаюць

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Усе навіны →
Усе навіны

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне8

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію17

Скандальныя катлеты з грузінскай крамы аказаліся сапраўды беларускімі. «Дзюбаў, лап і хвастоў» унутры не знайшлі5

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне14

У Баранавічах у снежні зацвіла шыпшына ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый67

Лукашэнка назваў патрабаванні і прэтэнзіі да Літвы: альтэрнатыўны ўрад, харугвы, порт, машыны для Зімбабвэ, санаторый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць