Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі да Дня Перамогі падрыхтаваў праграму на беларускай мове. Пра гэта паведаміў журналістам мастацкі кіраўнік калектыву Міхаіл Фінберг.
Аркестр дасць вялікі канцэрт у зоне гасціннасці каля сталічнага Палаца спорту 10 мая.
«Мы рыхтавалі праграму да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў паўтара года. Ад пачатку да канца яна будзе на беларускай мове. Гэта дарагога варта. Спецыяльных песень не было, таму мы займаліся пошукам матэрыялу, што дастаткова цяжка. Цяпер мы даем тур па Мінскай вобласці з праграмай «За нашу Перамогу!» — яна стане асновай канцэрту 10 мая», — распавёў музыка.
Праграма «За нашу Перамогу!» складзеная не толькі з самых вядомых песень ваенных гадоў. У яе ўключаныя таксама забытыя кампазіцыі, якія даўно не выконваліся, у сучаснай апрацоўцы. Пасля тура па Мінскай вобласці і выступу ў сталіцы аркестр дасць яшчэ шэраг канцэртаў у розных гарадах рэспублікі.
Каментары