Грамадства

Змяняецца рух транспарту ў Мінску 7, 8 і 9 чэрвеня

У Мінску ў сувязі з асфальтаваннем вуліцы Шышкіна і закрыццём руху ўсіх відаў транспарту на час правядзення работ з 20.00 7 чэрвеня да 1.00 8 чэрвеня змяняецца рух аўтобусаў, паведамілі ў ДП «Сталічны транспарт і сувязь».

Рух аўтобусаў маршрутаў нумароў 59, 79 з боку Чыжоўкі арганізуецца па вуліцы Кабушкіна, Партызанскім праспекце з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку. У зваротным напрамку рух гэтых маршрутаў арганізуецца з выкананнем усіх прамежкавых прыпыначных пунктаў на змененым участку: нумар 59 - па Партызанскім праспекце, вуліцы Куляшова, 1-м Юнацкім завулку, вуліцы Крупскай; нумар 79 - па Партызанскім праспекце, вуліцах Жылуновіча, Тухачэўскага, Грэкава, Васняцова, Куляшова, 1-м Юнацкім завулку, вуліцы Крупскай.

У Мінску 8 чэрвеня будзе часова прыпынена рух аўтобусаў гарадскіх маршрутаў у прамзоне Шабаны.

У сувязі з правядзеннем (прыкладна з 11 да 12 гадзін) памятных мерапрыемстваў паблізу пахавання ахвяр лагера «Трасцянец» на вул. Сяліцкага ў раёне перасячэння з вул. Шабаны магчыма абмежаванне руху ўсіх відаў транспарту. У сувязі з гэтым будзе прыпынена рух аўтобусаў маршрутаў № 61 у прамзоне Шабаны, № № 61,93,148 С па вул. Ротмістрава, Шабаны, Сяліцкага.

Рух аўтобусаў будзе арганізаваны наступным чынам: № 93 — на ўчастку ад ДС Шабаны да прасп. Партызанскага па вул. Бачылы, Сяліцкага ў абодвух напрамках; № № 61, 148С — да ДС Шабаны па прасп. Партызанскім, вул. Ротмістрава, у зваротным напрамку — па вул. Бачылыа, Сяліцкага, прасп. Партызанскім і далей па маршрутах.

Рух па праспекце Машэрава ў Мінску 9 чэрвеня будзе абмежаваны, паведамілі ў УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

«З 21.45 да 24.00 будзе абмежаваны рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках (у тым ліку і наземнага грамадскага транспарту) на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў», — растлумачылі ў ДАІ.

Абмежаванні ўводзяцца ў сувязі з рэпетыцыяй зводнай роты ганаровай варты перад урачыстым парадам да Дня Незалежнасці.

Аналагічныя абмежаванні руху транспарту будуць таксама 11,13,16,18, 21 і 23 чэрвеня. Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэту інфармацыю пры выбары маршруту руху.

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі15

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць