Гісторыя11

Шаблю з манаграмай брата Напалеона знайшлі дзеці пад Вілейкай ФОТАФАКТ

Незвычайную знаходку дзеці выявілі ў парку Шылавічы 20 верасня. 

Як распавёў Край.бай віляйчанін Валянцін Субота, сведкам таго, як дзеці спрабавалі адкапаць шаблю з зямлі, стала яго жонка.

«Вольга ішла да сваякоў праз парк. Пад вялікім клёнам сабралася мясцовая дзятва. Дзеці знайшлі рарытэтную зброю. Жонка дапамагла выкапаць яе і прапанавала дзецям аддаць знаходку музею, бо знойдзеная шабля — старонка нашай гісторыі, і яе павінна ўбачыць шырокая публіка», — успамінае ён.

Па словах суразмоўцы, шабля выклікала вялікую цікавасць у мясцовых падлеткаў.

Шмат хто прыходзіў фатаграфавацца з ёй і выкладалі фота ў сацыяльныя сеткі. Пра рарытэт пазней даведаліся і іншыя людзі, якія прапаноўвалі за яго немалыя грошы.

Як распавёў Край.бай дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Сяргей Ганчар, знойдзеная зброя — кавалерыйская шабля. Вельмі добра захаваўся эфес.

«Сама шабля захавалася дрэнна і атрымала значныя пашкоджанні часам.

На эфесе мы знайшлі манаграму з ініцыяламі. Яны належалі каралю Вестфаліі і малодшаму брату Напалеона I Банапарта Жэрому.

У час вайны ў 1812 годзе Жэром Банапарт камандаваў адной з частак французскай арміі.

Па прызнанні Сяргея Ганчара, перададзеная шабля прадстаўляе для музея гістарычную каштоўнасць і пасля аднаўлення папоўніць яго экспазіцыю.

Месца, дзе знайшлі шаблю, таксама мае гісторыю.

Да сярэдзіны ХХ стагоддзя ў тым самым парку быў маёнтак роду Скірмунтаў, які называўся Тэкленопаль у гонар маці ўладальніка (жанчыну клікалі Тэкля).

Каму сапраўды належала шабля, яшчэ трэба высветліць, адзначыў суразмоўца.

Паводле адной з версій, яна магла належаць прадстаўнікам маёнтка (многія падтрымлівалі палітыку Напалеона ў ваеннай кампаніі 1812 года) альбо непасрэдна ўдзельнікам арміі Напалеона, якія ваявалі на тэрыторыі сённяшняга Вілейскага раёна.

Сяргей Ганчар мяркуе, што на глыбіні, дзе знайшлі шаблю, можа быць і пахаванне.

У бліжэйшы час усе звесткі будуць перададзеныя ў Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі, з дапамогай якога можна будзе правесці раскопкі альбо больш дакладнае даследаванне знаходкі.

Каментары1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

На матчы беларускіх футбалістаў у Грузіі заўзятараў прымушалі прыбіраць БЧБ-сцягі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей20

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць