Грамадства88

Лукашэнка не бачыць прычынаў для адмены 7 Лістапада, але не ўкладвае ў гэты дзень сэнсу

Аляксандр Лукашэнка не бачыць прычынаў для адмены свята 7 лістапада, але палітычнага сэнсу ў яго не ўкладвае. Такі пункт гледжання ён выказаў сёння ў час размовы з працаўнікамі ТАА «Протас».

«Ніякага палітычнага сэнсу ў гэтае свята я не ўкладаю. Людзі прывыклі яго адзначаць. І чаму трэба яго адмяняць?» — cказаў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым ён растлумачыў: «Я праціўнік рэвалюцый, як і вы, але тады людзі змагаліся за лепшае жыццё». Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што ён не прыхільнік таго, каб ламаць гісторыю і пераназываць даты. «Але ў нас ўхіл на гэтае свята некалькі іншы — да гэтага часу падыходзіць да завяршэння вытворчы і фінансавы год на прадпрыемствах. І я прапанаваў — давайце да гэтага свята рабіць народу падарункі, паказваць, што зрабілі за год», — адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што магілёўцы да 7 лістапада атрымалі ў падарунак рэканструяваны і капітальна адрамантаваны мост праз раку Дняпро. Для гараджан гэта вельмі важны момант, як і ў цэлым развіццё сацыяльнай інфраструктуры і дарожнай сеткі. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што ў рэканструкцыі моста праз раку выкарыстоўваліся мясцовыя будаўнічыя матэрыялы, у прыватнасці, выпушчаныя ў ТАА «Протас».

Працягваючы тэму свята, Лукашэнка падкрэсліў: «Гэты дзень трэба захаваць як дзень прамежкавай справаздачы перад народам. Не раю палітызаваць гэтае свята, трэба больш думаць аб практыцы — будаваць новыя масты, дома, вытворчасці. Гэта галоўны сэнс, які мы ўкладваем у гэта свята».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра22

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць