Эканоміка22

Мінфін: Прадпрыемствы павінны або выжываць у рыначных умовах, або памерці

Новы механізм дзяржаўнай падтрымкі прадпрыемстваў, які цяпер распрацоўваецца, скіраваны на тое, каб дзяржрэсурсы не расходаваліся на іх бягучую дзейнасць.

«Усе праграмы будуць скіраваныя на тое, каб дзяржаўныя рэсурсы ў меншай ступені расходаваліся на бягучую падтрымку суб'ектаў гаспадарання. Прадпрыемствы павінны або выжываць у рыначных умовах, або памерці, і ў апошнім выпадку дзяржава возьме на сябе ўсю сацыяльную нагрузку, звязаную з ліквідацыяй такіх арганізацый», — заявіў намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч, выступаючы 5 лістапада на Кастрычніцкім эканамічным форуме ў Мінску. 

Паводле слоў Ермаловіча, цяпер Міністэрствам эканомікі распрацоўваецца канцэпцыя павышэння эфектыўнасці дзяржаўнай падтрымкі эканомікі. «Канцэпцыя прадугледжвае, што павінны быць вызначаны пяць-сем глабальных прыярытэтаў (так званых мэтавых праграм развіцця), па якіх актыўна будуць прымяняцца інструменты дзяржаўнай падтрымкі», — паведаміў Ермаловіч. 

У межах мэтавых праграм развіцця, растлумачыў ён, будуць выдавацца, як і раней, параўнальна танныя фінансавыя рэсурсы. 

«Другі кірунак, па якім будуць удасканальвацца падыходы, — бюджэтныя праграмы. Задача рэфармавання бюджэтных праграм — павышэнне іх рэпрэзентатыўнасці. Кожная бюджэтная праграма павінна ўключаць параметры, на аснове якіх можна будзе гаварыць пра эфектыўнасць рэалізацыі такіх праграм», — сказаў намеснік міністра. 

Бюджэтныя праграмы, удакладніў ён, павінны быць скіраваны на вырашэнне сацыяльных праблем грамадства. Пры гэтым ён паведаміў, што плануецца таксама вызначыць міжгаліновыя праграмы, якім таксама будзе аказвацца дзяржаўная падтрымка. 

«Міжгаліновыя праграмы будуць арыентавацца на вырашэнне міжгаліновых праблем, і замоўцамі такіх праграм стануць адпаведныя органы дзяржкіравання, якія будуць рэалізоўваць палітыку ў той ці іншай сферы», — расказаў Ермаловіч.

Каментары2

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць