Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2525

Прэзыдэнт заступіўся за мову

…Уяўляеце, цэлы орган, калі хочаце — своеасаблівая Рада бясьпекі, толькі моўнай! :) Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Францускі прэзыдэнт Сарказі прапанаваў закрыць англамоўны тэлеканал "France-24". Маўляў, няма чаго за грошы айчыннага падаткаплатніка вяшчаць на чужой мове.

(c) REUTERS/Philippe Wojazer

І гэта кажа, заўважце, ня хто іншы, як "Сарко-амэрыканец"! Такую мянушку цяперашні кіраўнік Францыі атрымаў ад палітычных апанэнтаў за свае сымпатыі да Вашынгтону. Сарказі ішоў на выбары, абяцаючы палепшыць стасункі з заакаіянскай звышдзяржавай, падпсаваныя, у прыватнасьці, ірацкім пытаньнем. І летась сям'я Бушаў на сваім ранча шчодра частавала парыскага госьця гамбургерамі ды хот-догамі.

Але пачастунак пачастункам, а родная мова для француза — гэта сьвятое. Там яна абараняецца заканадаўча, у прыватнасьці ад экспансіі тых самых англіцызмаў.

Ваш пакорлівы слуга зьведаў гэта на сваёй скуры. Давялося двойчы пабыць ў Францыі зь інтэрвалам пару гадоў. Дык вось, другім разам мусіў нанава завучваць цэлы пласт лексыкі, зьвязанай, у прыватнасьці, з кампутарнай сфэрай. Бо за гэты час французы бязьлітасна павычышчалі з моўнага ўжытку ўсякія там "дысплеі" з "софтвэрамі", замяніўшы сваімі адпаведнікамі.

Прыклад барацьбы за мову паказваюць у Францыі менавіта дзяржаўныя кіраўнікі. Традыцыйна прэзыдэнт там узначальвае Найвышэйшую раду франкафоніі (уяўляеце, цэлы орган, калі хочаце — своеасаблівая Рада бясьпекі, толькі моўнай! :) Вядомы выпадак, калі Шырак дэманстратыўна пакінуў залу высокага форуму Эўразьвязу, бо адзін ягоны суайчыньнік вырашыў прамаўляць з трыбуны па-ангельску — маўляў, гэта ж "мова бізнэсу"!

Ну а "Сарко-амэрыканец", як бачым, наважыўся ў моўным пытаньні нават пераўзысьці папярэдніка.

Нацыянальная самасьвядомасьць складаецца з цаглінак, а падмуркам — мова. Таму на францускай тэлевізіі не пачуеш аналягаў нашумелага хіту "Ты бульбаш, я бульбаш". Калі б там запелі "Ты жабаед, я жабаед…", Сарказі б, мусіць, паралюш хапіў.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць