Меркаванні33

Русакевіч падсумаваў

25 студзеня ў Мiнску прайшла калегiя Мiнiстэрства iнфармацыi, на якой былi падведзены вынiкi працы галiны летась i разглядалiся планы на 2008 год, а міністар Уладзiмер Русакевiч паведаміў колькі займальных фактаў.

Паводле слоў мiнiстра iнфармацыi Уладзiмiра Русакевiча, летась галiна выканала 9 з 10 прагнозных паказчыкаў. Гаворачы пра палiграфiчную галiну, мiнiстр адзначыў, што летась рэнтабельнасць рэалiзаванай прадукцыi павялiчылася i склала амаль 15 працэнтаў.

Акцыі паліграфкамбінату — расейцам

Што датычыцца праблем палiграфii, то «шлях нумар адзiн» для палiграфкамбiната iмя Я. Коласа — гэта рэалiзацыя часткi дзяржаўных акцый выдавецтву «АСТ» (Масква). Гэтае расiйскае выдавецтва гатовае на працягу блiжэйшых 10 гадоў укласцi ў развiццё палiграфкамбiната каля 14 млн еўра.

Выдаткаў на 5 мільярдаў болей, як прыбыткаў

Летась самая сур’ёзная ўвага мiнiстэрства надавалася «ўмацаванню фiнансава‑эканамiчнага стану газет i часопiсаў», а таксама павышэнню ўзроўню iх акупнасцi. Паводле папярэдняй iнфармацыi, рэдакцыi атрымалi прыбытку на суму 14,8 млрд рублёў. Гэта на 32 працэнты больш, чым у 2006 годзе. У той жа час затраты на выданне былi большыя — 19 млрд. Колькасць рэдакцый мясцовага друку, якiя па вынiках года спрацавалi з прыбыткам, узрасла — iх было 24.

50% расейскага

Гаворачы пра электронныя СМІ, мiнiстр адзначыў, што асноўнай задачай айчынных рэспублiканскiх тэлеканалаў сёння з’яўляецца павелiчэнне ўласнага прадукту.

Летась, паводле слоў Уладзiмiра Русакевiча, вялася праца па пашырэннi сеткi кабельных аператараў i асноўнага пакета праграм. Сёння аператарамi транслюецца каля 100 замежных тэлеканалаў, прыкладна палова з якiх — расiйскiя.

FM ужо выхавалі

На працягу апошнiх трох гадоў Мiнiстэрства iнфармацыi праводзiла штотыднёвы манiторынг FM‑эфiру ў краiне на наяўнасць 70 працэнтаў беларускага прадукту. Сёння ж, на думку мiнiстра, «выхаваўчы працэс ужо скончаны» i «замеры можна памяншаць».

Міжурадавае пагадненьне пад «Беларусь-ТБ»

Аўдыторыя спадарожнiкавага тэлеканала «БеларусьТБ» сёння налiчвае каля 7 млн чалавек. На думку мiнiстра, гэта «вялiкi поспех», улiчваючы, што каналу толькi 3 гады.

У той жа час, паводле слоў Уладзiмiра Русакевiча, iснуюць праблемы з распаўсюджваннем канала ў Расii. «Асаблiва ў Маскве, у кабельных сетках». Каб вырашыць гэтую праблему, Беларусь мае намер падпiсаць мiжурадавае пагадненне аб дзейнасцi СМI (уключаючы тэлеканалы) у Саюзнай дзяржаве.

Зарэгістравана 1266, анулявана 1214

Сёння ў Беларусi зарэгiстравана 1266 друкаваных СМI, 156 — радыё‑ i тэлепраграм. Пачынаючы з 1996 года было анулявана 1214 пасведчанняў аб рэгiстрацыi. На думку мiнiстра, «гэта натуральны працэс рэгiстрацыi, пазбаўлення лiцэнзii i спынення iснавання».

86 папярэджаньняў за год

Сёлета мiнiстэрства вынесла 86 пісьмовых папярэджанняў 76 выданням за парушэннi заканадаўства. Дзейнасць трох выданняў прыпынялася тэрмiнам на тры месяцы.

«Я лiчу, што створаны ўсе неабходныя ўмовы для iснавання i працы СМI ў Беларусi. А калi нехта парушае закон, то ён нясе за гэта адказнасць. Вось i ўсе каментарыi».

Паводле: zvyazda.minsk.by

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць