Грамадства

Генадзь Фядыніч пераабраны на пасаду старшыні незалежнага прафсаюзу РЭП

Генадзь Фядыніч пераабраны старшынёй савета Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці. Выбары шляхам тайнага галасавання адбыліся ў час IX з'езда прафсаюза РЭП 18 красавіка ў Мінску.

Скласці альтэрнатыву Фядынічу на чарговых выбарах кіраўніцтва прафсаюзнай арганізацыі ніхто не захацеў. За яго кандыдатуру прагаласавала 70 з 75 дэлегатаў. Трое дэлегатаў выказаліся супраць пераабрання дзейнага старшыні прафсаюза РЭП, два бюлетэні прызналі несапраўднымі.

Дэлегаты з'езда таксама зацвердзілі 16 кандыдатур, якія разам з пераабраным старшынёй увайшлі ў склад Рады прафсаюза РЭП.

Перад выбарчым этапам Генадзь Фядыніч падрабязна даў справаздачу аб рабоце, праведзенай прафсаюзам за папярэднія пяць гадоў. У прыватнасці, старшыня арганізацыі адзначыў, што прафсаюз РЭП вёў сваю дзейнасць «у складанай палітычнай і эканамічнай сітуацыі», паколькі за апошні час «Беларусь двойчы ўваходзіла ў эканамічны крызіс», прычым уплыў апошняга не завяршылася да гэтага часу. Фядыніч нагадаў дэлегатам з'езда аб тым, якая праца вялася ў прафсаюзе ў плане інфармацыйнага і фінансавага забеспячэння, адукацыі, юрыдычнай і праваабарончай дзейнасці, маладзёжнай палітыкі і шмат у чым іншым.

Працу ранейшага складу савета прафсаюза РЭП у 2010-2014 гадах ўдзельнікі агульнага сходу аднагалосна прызналі здавальняючай. Дэлегаты з'езда таксама прынялі праграму дзейнасці прафсаюза РЭП на 2015-2019 гады.

Пытанне аб выхадзе арганізацыі са складу Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў было агаворана не ўносіць у парадак дня, а вырашыць яго на будучым пасяджэнні новага складу савета прафсаюза РЭП.

Беларускі прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці быў створаны ў 1990 годзе. Некаторы час прафсаюз быў найбольш шматлікім і налічваў каля 275 000 сяброў. Да 2003 года прафсаюз РЭП фармальна ўваходзіў у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, застаючыся пры гэтым самастойнай у сваіх рашэннях арганізацыяй.

Нязгода з палітыкай афіцыйных уладаў прывяло да таго, што ў структуры ФПБ быў створаны прафсаюз прамысловасці, у які сталі масава і без згоды пераводзіць многіх сяброў прафсаюза РЭП. У выніку ў 2003 годзе РЭП выйшаў са складу Федэрацыі, скараціўшы сваю колькасць да 600 чалавек. У 2009 годзе прафсаюз РЭП далучыўся да БКДП, павялічыўшы да цяперашняга моманту свае шэрагі да дзвюх тысяч чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў9

У мінскіх жылых дамах расставяць яшчэ 20 тысяч відэакамер4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць