Беларусі ў кастрычніку максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты захаваныя на ўзроўні верасня. Гэта вынікае з інфармацыі пра заяўленыя плацельшчыкамі акцызы максімальных рознічных цэн на цыгарэты з фільтрам, размешчанай на сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Устаноўлены цэны на новыя маркі цыгарэт, якія з кастрычніка будзе выпускаць ТАА «Тытунь-інвест». Цыгарэты Monte Carlo Compact Blue і Monte Carlo Compact Silver будуць каштаваць 12,7 тыс. рублёў за пачак.
1 верасня былі павышаны цэны на тры маркі цыгарэт.
Паводле Асаблівай часткі Падатковага кодэкса, з 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.
Каментары