Культура2525

Пад «Чорным квадратам» Малевіча знайшлі другую выяву

Другі малюнак выяўлены пад карцінай «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, якая экспануецца ў Траццякоўскай галерэі. Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на навуковага супрацоўніка аддзела навуковай экспертызы Траццякоўскай галерэі Кацярыну Вароніну.

wikipedia.org

«Было вядома, што пад малюнкам «Чорнага квадрата» быў нейкі іншы малюнак. Мы высветлілі, што такіх малюнкаў не адзін, а два. І даказалі, што першапачатковы малюнак — гэта кубафутурыстычная кампазіцыя, а тая, што ляжыць пад «Чорным квадратам», колер якой вы бачыце ў кракелюрах (расколінах фарбы), — гэта протасупрэматычная кампазіцыя», — распавяла Вароніна. Гэта адкрыццё было зроблена крыху больш за месяц таму.

Аднак на гэтым нечаканасці не сканчаюцца. Аўтары даследавання распавялі, што яны за выключэннем трох літар расшыфравалі надпіс на «Чорным квадраце», які лічаць аўтарскім. На думку музейшчыкаў, фраза гучыць як «Бітва неграў у цёмнай пячоры». Яна адсылае да палатна, напісанага ў 1882 годзе французскім пісьменнікам Альфонсам Але, пад назвай «Бітва неграў у цёмнай пячоры глыбокай ноччу».

«У Малевіча складаны, заблытаны почырк, і некаторыя літары пішуцца аднолькава: «н», «п», і нават «и» ў некаторых тэкстах вельмі блізкія па напісанні. Мы працуем над другім словам. Але тое, што першае слова «Бітва», вы ўсе можаце ўбачыць», — заявіла Вароніна.

У гэтым годзе «Чорнаму квадрату» спаўняецца 100 гадоў. Юбілей гэтай эпахальнай працы Траццякоўская галерэя адзначыла выставай «Пад знакам Малевіча», сабраўшы ў дзвюх залах сотню графічных прац і эскізаў майстры, яго паслядоўнікаў, а таксама мастакоў, якія часова далучыліся да іх.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць