Свет33

ЕС стварае фонд для скарачэння міграцыі з Афрыкі

Еўрапейскі саюз у чацвер анансаваў серыю мер, накіраваных на змяншэнне патоку мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўропу з Афрыкі.

Такое рашэнне было прынята па выніках двухдзённага саміту на Мальце, прысвечанага праблеме міграцыі. Пра тое, у чым менавіта будуць заключацца новыя меры дапамогі мігрантам, распавёў кіраўнік Рады ЕС Дональд Туск.

Для дапамогі афрыканскім уцекачам будзе створаны адмысловы шматмэтавы фонд, які будзе займацца інвестыцыямі ў самыя розныя праекты на тэрыторыі афрыканскіх краін. Спіс гэтых праектаў гранічна шырокі — ад навучання персаналу і грантаў на адкрыццё малога бізнэсу да барацьбы з недахопам прадуктаў харчавання. Статутны капітал фонду будзе роўны 1,9 млрд еўра (крыху больш за 2 млрд даляраў).

Туск згадаў, што цяпер краіны Еўропы ўжо выдаткоўваюць на дапамогу Афрыцы каля 20 млрд еўра (21,5 млрд даляраў) у год.

Па словах Туска, стварэнне фонду — гэта толькі адзін крок з «доўгага і гранічна канкрэтнага спісу мер, якія будуць прынятыя да канца 2016». Апроч іншага, у гэты спіс ўваходзіць стварэнне міжурадавай рабочай групы ў Нігеры для барацьбы з гандлем людзьмі і выдзяленне краінамі Еўропы большай колькасці віз для афрыканскіх студэнтаў і навукоўцаў.

Па словах лідараў афрыканскіх краін, меры, прапанаваныя Еўропай для памяншэння эміграцыі, могуць аказацца неэфектыўнымі. Так, прэзідэнт Сенегала Макі Салі заявіў, што прапанаваных грошай «наўрад ці хопіць для ўсёй Афрыкі». Пазней ён выказаў задавальненне стварэннем фонду, але зноў дадаў, што ён недафінансаваны.

Прэзідэнт Нігера Махамадам Ісуфу заявіў, што кантынент мае патрэбу ў інвестыцыях, аднак больш эфектыўнай мерай, па яго словах, была б «рэформа сусветнага кіравання», накіраваная на тое, каб зрабіць міжнародны гандаль больш справядлівым.

Паводле дадзеных ААН, у 2015 годзе ў Еўропу па моры прыбылі каля 800 тысяч мігрантаў. З іх каля 150 тысяч прыехалі з цэнтральна-і заходнеафрыканскіх краін.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Мост з вуліцы Маскоўскай да плошчы Незалежнасці ў Мінску адкрыты3

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах22

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?2

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць