Паводле зьвестак Слуцкага РУУС, за дзевяць месяцаў на тэрыторыі раёну ўчынена 982 крымінальныя злачынствы, зь іх 678 склалі крадзяжы маёмасьці грамадзян.
Паводле зьвестак Слуцкага РУУС, за дзевяць месяцаў на тэрыторыі раёну ўчынена 982 крымінальныя злачынствы, зь іх 678 склалі крадзяжы маёмасьці грамадзян. У горадзе зладзеі, а гэта ў большасьці былыя зэкі і асобы, схільныя да алькагалізму, найболей актыўныя. За дзевяць месяцаў учынена 5 забойстваў (усе раскрыты), 20 крадзяжоў аўтамашын, 7 падпалаў.
Каментары