Эканоміка33

Кабякоў патрабуе «пашырыць вузкія месцы» у эканоміцы Беларусі

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў запатрабаваў ад урада прыняцця аператыўных і сістэмных мер для аднаўлення эканамічнага росту. Аб гэтым ён заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Савета Міністраў, на якім разглядаліся вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў студзені-верасні.

«Ад Савета Міністраў патрабуецца прыняцце аператыўных і сістэмных мер, каб пашырыць вузкія месцы ў эканамічным развіцці, не парушаючы збалансаванасці эканомікі. Галоўнай задачай урада і Нацыянальнага банка ва ўмовах няўстойлівасці і высокай нестабільнасці на сусветных рынках было і ёсць забеспячэнне макраэканамічнай устойлівасці і захаванне неабходнага ўзроўню сацыяльнай абароны насельніцтва», — адзначыў Андрэй Кабякоў.

Паводле яго слоў, краіна ў поўным аб'ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны разлічваецца па валютных даўгах без урону для міжнародных рэзервовых актываў. На пагашэнне асноўнага доўгу накіроўваецца прафіцыт рэспубліканскага бюджэту, які па выніках 9 месяцаў склаў Br16,4 трлн, або 2,6 працэнта ВУП.

«Валютны рынак стабільны, чысты продаж валюты насельніцтвам і суб'ектамі гаспадарання з пачатку года — амаль $350 млн. Збалансаваны знешні гандаль. Па сальда гандлю таварамі і паслугамі маем лепшы рэзультат за апошнія 15 гадоў — за 9 месяцаў $1,2 млрд. Як вынік, палепшыўся стан плацежнага балансу краіны», — канстатаваў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што ў Беларусі выконваюцца ўсе абавязацельствы бюджэту па сацыяльных выплатах, па дзяржаўнай падтрымцы рэальнага сектара эканомікі. Разам з тым па выніках студзеня-верасня эканамічнага росту не адбылося. «ВУП ніжэйшы за мінулы год на 3,7 працэнта за 9 месяцаў, на 3,9 працэнта — за 10 месяцаў. Аб'ёмы прамысловай вытворчасці апошнія тры месяцы стаяць на ўзроўні 92,9 працэнта. Гэта значыць па прамысловасці не падаем, але і не расцём», — растлумачыў кіраўнік беларускага ўрада. Паводле слоў прэм'ер-міністра, найбольшае зніжэнне вытворчасці прадукцыі дапушчана ў арганізацыях Мінпрама, Мінбудархітэктуры, канцэрнаў «Беллегпрам», «Беллеспаперапрам», «Белдзяржхарчпрам». «Не забяспечваюцца заяўленыя параметры развіцця АПК. Усе рэгіёны па параметрах вырабленага ВРП не дасягнулі ўзроўню мінулага года. Найбольшае адставанне склалася ў Мінску і Віцебскай вобласці», — канстатаваў ён.

Кіраўнік беларускага ўрада паставіў задачу забяспечыць аднаўленне эканамічнага росту, выконваючы тры асноўныя прыярытэты: не нарошчваць знешні доўг, максімальна знізіць залежнасць ад знешніх фактараў, забяспечыць устойлівы збалансаваны рост без раскручвання інфляцыйнай і дэвальвацыйнай спіралей. «Асноўныя крыніцы росту на гэтым этапе і пры такіх умовах — экспарт і інвестыцыі», — лічыць Андрэй Кабякоў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць