Свет2222

У Архангельскай вобласці РФ крылатая ракета ўпала на жылы дом

Выпрабавальны пуск крылатай ракеты на палігоне міністэрства абароны Расіі ў Архангельскай вобласці скончыўся няштатнай сітуацыяй: ракета адхілілася ад зададзенай траекторыі і ўпала паблізу населенага пункта Нёнакса.

Фото минобороны РФ

Як паведамляе мінабароны Расіі, у выніку здарэння разбурэнняў і пацярпелых няма.

Як паведаміў мясцовы сайт навін «Праўда Поўначы», частка ракеты няштатна аддзялілася і ўпала на трохпавярховы цагляны жылы дом; у будынку адбыўся пажар, які хутка патушылі. Жыхары дома былі аператыўна эвакуяваныя. Аднак у МНС «Праўдзе Поўначы» не пацвердзілі ўдзел пажарнікаў у тушэнні агню.

Крыніца ў сілавых структурах сказала агенцтву ТАСС, што частка ракеты ўпала на жылы дом і што пры гэтым ніхто не пацярпеў.

«На палігоне мінабароны Расіі спецыялістамі прамысловасці (НВА машынабудавання) праводзіліся выпрабавальныя стрэлы крылатай ракетай. Пасля пуску ў выніку няштатнай сітуацыі ракета адхілілася ад зададзенай траекторыі і ўпала паблізу населенага пункта Нёнакса», — адзначыў прадстаўнік мінабароны.

Цяпер на месцы здарэння працуе камісія прадстаўнікоў расійскай абароннай прамысловасці, якія высвятляюць прычыну падзення ракеты.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць