Эканоміка

Праект бюджэту на 2016 год прыняты ў другім чытанні

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 18 снежня прынялі ў другім чытанні законапраект «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2016 год». 

Старшыня парламенцкай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна паведаміла, што праект бюджэту быў сфарміраваны зыходзячы з прыярытэту сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і стаў «вынікам кампрамісу палітычных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў». Паправак пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання ў дэпутатаў не было, дадала яна.

Даходы па праекце рэспубліканскага бюджэту прадугледжаныя ў суме 180.590,2 млрд. рублёў, што вышэй за чаканае выкананне бюджэту 2015 года на 9,6%. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў з'яўляюцца падатак на прыбытак, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці. 

Расходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2016 год сфарміраваныя ў суме 163.417,9 млрд. рублёў, гэта вышэй за чаканае выкананне бюджэту 2015 года на 6,9%. 

Праект бюджэту сфарміраваны з прафіцытам у 17.172,4 млрд. рублёў. 

На абслугоўванне дзяржаўнага доўгу з бюджэту ў 2016 годзе плануецца накіраваць больш за 20 трлн. рублёў.

Як паведамлялася раней, міністр фінансаў Уладзімір Амарын, прадстаўляючы напярэдадні законапраект у першым чытанні, зазначыў: «Наяўная эканамічная сітуацыя і высокі ўзровень даўгавой нагрузкі патрабуюць рэалізацыі жорсткай бюджэтнай і падатковай палітыкі, уцягвання рэзерваў, што маюцца на ўсіх узроўнях бюджэтнай сістэмы». «Прадстаўлены праект бюджэту збалансаваны з улікам наяўных рэсурсаў і забяспечвае фінансаванне найважнейшых кірункаў дзяржаўнай палітыкі», — заявіў кіраўнік Мінфіна. 

Такім чынам, для прыняцця праекта бюджэту дэпутатам хапіла двух дзён. Дакумент паступіў у Палату прадстаўнікоў 16 снежня, 17 снежня — прыняты ў першым чытанні і сёння — у другім. Такі хуткі разгляд важнага законапраекта старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка растлумачыў тым, што «многія актуальныя пытанні ўдалося абмеркаваць на стадыі падрыхтоўкі законапраекта, дэпутаты ўносілі па ім свае праўкі, частка з якіх была ўлічаная».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць