Навука і тэхналогіі1616

Беларускія правайдары з 1 студзеня будуць захоўваць звесткі аб сайтах, якія наведваюць карыстальнікі

Беларускія правайдары з 1 студзеня павінны захоўваць звесткі аб сайтах, якія наведвалі карыстальнікі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі нумар 6 ад 18 лютага 2015 года.

У дакуменце адзначаецца, што пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаны з выкарыстаннем апаратна-праграмнага комплексу фарміраваць і захоўваць актуальныя звесткі аб наведваемых карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг інтэрнэт-рэсурсах.

Правайдары будуць захоўваць наступную інфармацыю аб карыстальніках, уключаючы фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў: нумар і дату заключэння дагавора на аказанне паслуг электрасувязі; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць); адрас карыстальніка або адрас устаноўкі канцавога абаненцкага ўстройства (тэрмінала); даныя, што даюць магчымасць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавое абаненцкае ўстройства (тэрмінал); МАС-адрас або ідэнтыфікацыйны нумар канцавога абаненцкага ўстройства (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі; для абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі - рэквізіты дакумента, што засведчвае асобу (яго назва, серыя, нумар, дата выдачы і назва дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент).

Адносна юрыдычных асоб будуць захоўвацца звесткі аб нумары і даце заключэння дагавора на аказанне паслуг электрасувязі; назва (фірменная назва) юрыдычнай асобы, яе юрыдычны адрас; адрас устаноўкі канцавога абаненцкага ўстройства (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг; даныя, што даюць магчымасць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавое абаненцкае ўстройства (тэрмінал); МАС-адрас або ідэнтыфікацыйны нумар канцавога абаненцкага ўстройства (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі.

Акрамя таго, будуць захоўвацца звесткі пра ўсе паслугі электрасувязі, актываваныя карыстальнікам інтэрнэт-паслуг, а таксама дата, час пачатку і заканчэння злучэнняў, унутраны і знешні IP-адрасы і парты канцавога абаненцкага ўстройства (тэрмінала), даменнае імя або IP-адрас і порт інтэрнэт-рэсурсу, які наведвае карыстальнік інтэрнэт-паслуг, аб'ём перададзеных і прынятых даных.

Пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг забяспечваюць захоўванне актуальных звестак аб наведваемых карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг інфармацыйных рэсурсах на працягу аднаго года з дня аказання інтэрнэт-паслуг.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Раман Бандарэнка загінуў ад рук тых, хто баяўся і працягвае баяцца праўды1

Маладой фатографцы і дызайнерцы, якая шукала працу ў Варшаве, далі калонію за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»5

У Падмаскоўі дзевяцігадовы хлопчык падняў з зямлі пакунак з прымацаванай 10‑рублёўкай — яму адарвала пальцы5

«Фатаграфуе пашпарт, а потым цябе самога». На мяжы Польшчы з Беларуссю тэстуюць новую сістэму ўезду6

У Аўстраліі знайшлі пчалу з рагамі — і назвалі яе Люцыферам4

Да асноўнага этапу рэканструкцыі былой Валадаркі прыступяць у наступным годзе, пачаўся дэмантаж некаторых элементаў3

Роўна пяць гадоў таму загінуў Раман Бандарэнка7

Супрацьстаянне ЗША і Венесуэлы: авіяносная група амерыканскага ВМФ прыбыла ў Карыбскае мора6

На блізкім гарызонце новыя лекі ад халестэрыну: яны сапраўды рэвалюцыйныя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць