Здарэнні88

За забойства чужога сабакі бацьку і сыну пагражае год турмы

Пракуратурай Магілёўскай вобласці распачатая справа ў дачыненні да двух жыхароў Касцюковіцкага раёна па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 339-1 КК (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яе гібель, учыненае з хуліганскіх ці іншых нізкіх меркаванняў, групай асоб).

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, падазраваныя, бацька і сын, у адзін з дзён сакавіка 2015 года, дзейнічаючы ў змове, з двара дома жыхаркі вёскі Фролаўка забралі сабаку, які належаў гаспадыні. На ўскраіне населенага пункта пры дапамозе загадзя прыгатаванай вяроўкі зацягнулі на шыі жывёлы пятлю і павесілі яе на дрэве. Сабака загінуў.

За ўчыненне такога злачынства крымінальным заканадаўствам прадугледжана максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да года.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ва ўпраўленне Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны11

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Паэт Уладзімір Някляеў займеў сяброўскую карту ў клубе па самба ФОТАФАКТ4

Лукашэнка сабраўся абмяркоўваць з амерыканцамі 5‑6 пытанняў11

Расійскія войскі занялі чатыры сялы пад Запарожжам, пагроза навісла над горадам Гуляйполе9

У Расіі пачалі адключаць мабільны інтэрнэт. Кажуць, што гэта будзе да заканчэння вайны5

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу11

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны11

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць