Грамадства11

У журналіста-фрылансера хочуць забраць маёмасць. Калі не сплаціць штрафы

Судовы выканаўца аддзелу прымусовага выкананьня Цэнтральнага раёну Гомеля Тамара Лабезьнікава патрабуе ад гомельскага журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага цягам 7 дзён сплаціць 6-мільённы штраф.

Штраф быў вынесены Кармянскім раённым судом сёлета ў студзені за відэасюжэт на тэлеканале «Белсат» — пра перабоі з забесьпячэньнем жыхароў райцэнтру пітной вадой. Пастанову аб пачатку выканаўчай справы Жукоўскі атрымаў на выходных праз пошту.

«Раней, — кажа Кастусь Жукоўскі, — судовы выканаўца прыходзіла да мяне дадому й папярэджвала, што калі я не сплачу накладзеныя на мяне штрафы, то будзе апісана й канфіскавана сямейная маёмасьць на іх пагашэньне. Летась, дзякуючы добрым людзям і арганізацыям, я здолеў сабраць і заплаціць 31 мільён рублёў за фрылансэрскую дзейнасьць. Але сёлета дадалося яшчэ 36 мільёнаў штрафных санкцыяў. Мяне проста выжываюць з прафэсіі, не зважаючы на тое, што я не зьяўляюся штатным супрацоўнікам «Белсату» і мне не патрабуецца акрэдытацыя, і што паводле беларускай Канстытуцыі я маю права як грамадзянін на збор і распаўсюд інфармацыі. Выглядае, што ўладам проста не даспадобы нават сацыяльная інфармацыя, якую яны не кантралююць».

Тым часам на 6 красавіка Кастуся Жукоўскага зноў выклікаюць у суд — гэтым разам Сьветлагорскага раёну, дзе мае разглядацца чарговы адміністрацыйны пратакол за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. У лютым на тэлеканале «Белсат» паказалі сюжэт «Прыроднае няшчасьце на Гомельшчыне» — пра масавы мор рыбы з прычыны недахопу кіслароду на Сасноваборскім вадасховішчы ў Сьветлагорскім раёне. Аднак ні арганізацыя, на балянсе якой вадаём, ні мясцовыя чыноўнікі ніякіх захадаў не парупіліся зрабіць, а на скаргі тутэйшых рыбакоў не рэагавалі. Міліцыя праводзіла расьсьледаваньне, але ня мору рыбы — выяўляла, хто гутарыў зь мясцовымі жыхарамі і выклаў у інтэрнэт інфармацыю, якой скарыстаўся тэлеканал «Белсат»

Каментары1

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку мужчыну зацягнула ў апарат МРТ з-за металічнага ланцужка на шыі. Ён загінуў1

Хто такі Міхаіл Мяховіч — сілавік, які вядзе канал ГУБАЗіКа і адказвае за прабіў людзей23

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў9

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць