Грамадства1010

У Мінску не будуць выдзяляць асобныя палосы праезнай часткі для веласіпедыстаў

Выдзяляць асобныя палосы на праезнай часткі для веласіпедыстаў у Мінску не плануецца, паведаміла 15 красавіка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай вынікам грамадскага «Веламаніторынгу-2015», інспектар аддзела дарожнай інспекцыі УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дар'я Бянько.

Паводле яе слоў, не плануецца таксама дазваляць веласіпедыстам рухацца па праезнай частцы. Выключэнне складае немагчымасць праехаць па бардзюры або тратуары. «Для нас галоўнае — гэта арганізацыя бяспекі руху. Людзі павінны разумець, што ёсць абмежаванні», — сказала Бянько. Можа ўзнікнуць сітуацыя, калі веласіпедыст на праезнай частцы захоча абагнаць іншага веласіпедыста. «Гэта будзе дастаткова небяспечная сітуацыя», — адзначыла інспектар.

Пытанне веларуху, сказала Бянько, вырашаецца праз размежаванне плыняў машын, веласіпедыстаў і пешаходаў, «каб удзельнікам руху было камфортна». «Але трэба яшчэ і быць узаемаветлівымі. Нам паступае шмат прапаноў: зрабіце зручным рух, нам перашкаджаюць веласіпедысты, зрабіце нешта — нам перашкаджаюць пешаходы і гэтак далей. Нам трэба паважаць адзін аднаго і разумець, што ўдзельнічаць у дарожным руху толькі з пазіцыі «я», «маё» нельга. Трэба паважаць адзін аднаго, тады ў нас будзе камфортны горад, у якім можна развівацца, будаваць добрую інфраструктуру», — лічыць Бянько.

Дзяржаўтаінспекцыя, паводле яе слоў, выступае ініцыятарам праектаў па адаптацыі тратуараў да веларуху. На сёння прыстасаваныя 137,5 км вуліц сталіцы. На гэты год запланаваныя прыблізна 70 км. «Спіс вуліц карэктуецца, мы актыўна ўзаемадзейнічаем з Мінскім веласіпедным таварыствам, прымаем прапановы грамадзян. З улікам гэтага вызначаем прыярытэтныя вуліцы», — адзначыла Бянько.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што нават выразная разметка не заўсёды дапамагае раздзяляць рух пешаходаў і веласіпедыстаў. «Мы размяжоўваем, а ўжо грамадзяне вырашаюць, як рухацца. Мы не можам іх караць, калі яны парушаюць размежаванне, выконваць — справа культуры людзей», — адзначыла інспектар.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як адзначаюць Дзяды2

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

Гадаванцы «Іслачы» прыехалі ў ЗАГС і зрабілі трэнеру сюрпрыз

Маладую фатографку з Нароўлі арыштавалі за Гаюна пасля вяртання з «Марафону адзінства»6

Мядзведзеў пагражае сцерці Бельгію з зямлі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі54

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць