П'яны расеец спаліў жыўцом сваю маці за адмову даць грошай на алкаголь
У дачыненні да 47-гадовага жыхара Саратава завялі крымінальную справу па падазрэнні ў забойстве пажылой маці. Па версіі следства, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, мужчына абліў яе бензінам і спаліў жыўцом, гаворыцца на сайце ўпраўлення СКР па рэгіёне.
Інцыдэнт адбыўся 10 ліпеня ў прыватным доме ў Саратаве. Пацярпелая знаходзілася ў будынку разам з суседкай. Паміж жанчынай і яе сынам адбылася сварка з-за яе адмовы даць яму грошай на куплю спіртнога. Пасля гэтага мужчына разліў бензін па хаце і падпаліў.
«Падчас пажару госця паспела выйсці з памяшкання, састарэлая пацярпелая не змагла пакінуць дом і памерла на месцы. Зламыснік з апёкамі цела шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову», — гаворыцца ў паведамленні СК.
Заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Забойства, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам». Падазраванаму можа пагражаць турэмны тэрмін аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.
-
Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію
-
Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне
-
Кая Калас — беларусам: Вы можаце разлічваць на Еўрапейскі саюз. Большасць краін ЕС выйшлі з халоднага аўтарытарнага мінулага
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары