Здароўе33

Аўстралійскія дактары заявілі пра перамогу над СНІДам

Аўстралійскім медыкам удалося істотна скараціць колькасць хворых на СНІД людзей на тэрыторыі сваёй краіны, перадае тэлеканал ABC. Па словах спецыялістаў, такіх вынікаў удалося дасягнуць дзякуючы распрацоўцы і прымяненню спецыяльнага антырэтравіруснага прэпарату.

Фота doverie.org.

Прэпарат абараняе людзей з ВІЧ-інфекцыяй ад канчатковай стадыі захворвання — СНІДу. Ужываць яго пачалі ў 1990-х гадах. Таксама на вынік паўплывала высокакласная праца мясцовых дактароў і наладжаная сістэма дыягнаставання ВІЧ.

Калі раней у Аўстраліі ад смяротнай хваробы ў год памірала каля тысячы чалавек, то цяпер гэты паказчык значна зменшыўся. Прафесар Эндру Груліх (Andrew Grulich), кіраўнік аддзялення эпідэміялогіі ВІЧ інстытута Кірбі, распавёў, што цяпер у краіне нават адпала неабходнасць у маніторынгу захворвання на СНІД.

Аўстралійцы, у якіх дыягнаставалі хваробу, проста праходзяць курс лячэння і больш не хварэюць.

СНІД — канчатковая стадыя захворвання, выкліканая ВІЧ-інфекцыяй. ВІЧ аслабляе імунітэт, што пасля і прыводзіць да больш цяжкіх захворванняў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану9

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму4

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі7

У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне9

З’явіўся анлайн-даведнік па напісанні і вымаўленні назваў беларускіх населеных пунктаў4

Вынеслі жорсткі прысуд палітзняволенай мастачцы Аксане Шаляпінай4

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць