Эканоміка1717

Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі разгружаны ў Адэсе ФОТА

У Адэскім порце разгружаны танкер з 84,7 тыс. т азербайджанскай нафты, прызначанай для Мазырскага НПЗ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Адэскага порта.

Груз дастаўлены вечарам 19 кастрычніка з порта Супса танкерам ALHANI (даўжыня макс. — 249 м, сцяг — Лівія). Пасля адкаткі ў берагавыя ёмістасці адной з адэскіх нафтабаз, нафта будзе адпраўляцца чыгуначнымі цыстэрнамі на Мазырскі НПЗ.

У прэс-службе канцэрна «Белнафтахім» агенцтву БелТА пацвердзілі інфармацыю пра тое, што ў бліжэйшы час Мазырскі НПЗ атрымае партыю азербайджанскай нафты. «Сапраўды, у порце Адэсы выгружаная партыя азербайджанскай нафты, прызначаная для перапрацоўкі на Мазырскім НПЗ. Яго тэхналагічная аснашчанасць дазваляе перапрацоўваць розныя гатункі нафты», — заявілі ў канцэрне.

Як адзначылі ў прэс-службе, «Беларусь прапрацоўвае розныя варыянты паставак нафты ў сувязі з недазагрузкай беларускіх НПЗ расійскай сыравінай».

Як паведамлялася, у трэцім квартале 2016 года пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь скараціліся на 2,25 млн. т.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны4

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць