Здарэнні33

Студэнт, які стрэліў з пнеўматыкі ў школьніка, атрымаў тры гады калоніі

Буйнымі непрыемнасцямі скончыліся летнія прыгоды для 18-гадовага студэнта гомельскай ВНУ, жыхара Рагачова. Калі хлопец быў дома на вакацыях, ён неразумна скарыстаўся пнеўматычнай зброяй, што трапіла яму ў рукі. Стрэліўшы ў бок школьнікаў, ён траўмаваў 14-гадовага падлетка. Рагачоўскі раённы суд 28 снежня вынес рашэнне па гэтай крымінальнай справе, паведамляе «СБ. Беларусь Сегодня».

Па матэрыялах расследавання, гэтая гісторыя пачыналася зусім нявінна. Студэнт у гэты дзень прыйшоў у мясцовую гімназію размяцца на трэнажорах. У незачыненым кабінеце спартыўнай залы, дзе ішоў рамонт, ён заўважыў дзве пнеўматычныя вінтоўкі ІЖ-28. Зброя выкарыстоўвалася на ўроках па ваеннай падрыхтоўцы. Маладому чалавеку нічога іншага не прыйшло ў галаву, як пастраляць з пнеўматыкі праз акно гімназіі. Спачатку цэліў у птушак, а потым — у школьнікаў, якія былі ў двары.

У пракуратуры раёна, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачванне ў працэсе, распавядаюць пра ход падзей:

«Адна куля трапіла падлетку ў нагу, але адскочыла, пакінуўшы толькі сіняк. А вось другая трапіла іншаму школьніку ў калена, захраснуўшы ў ім».

Пацярпелага шпіталізавалі. Каб дастаць кулю з каленнай чашачкі, хлопца давялося везці ў адну з клінік Гомеля. Студэнта затрымалі. Разгледзеўшы матэрыялы крымінальнай справы, раённы суд прызнаў яго вінаватым у асабліва злосным хуліганстве.

Па словах прэс-сакратара Гомельскага абласнога суда Вольгі Барсуковай, у якасці пакарання прызначана тры гады пазбаўлення волі ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Хлопец таксама абавязаны пакрыць пацярпеламу матэрыяльны і маральны ўрон на суму звыш 10 тысячы рублёў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу. Абвінавачаны мае намер яго абскардзіць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць