Грамадства22

Медыкі не рэкамендуюць насіць на марозе металічныя ўпрыгажэнні

Медыкі не рэкамендуюць насіць на марозе металічныя ўпрыгажэнні, каб пазбегнуць халадавых траўмаў. Пра гэта паведаміла сёння на брыфінгу па ліквідацыі наступстваў цыклона «Аксель» ў прэс-цэнтры БелТА намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч.

favim.com

Таксама не варта курыць, бо курэнне памяншае перыферыйную цыркуляцыю крыві, што робіць канцавіны больш уразлівымі да абмаражэння. Абмаражэнню спрыяюць і вільготнасць паветра, паслабленне здароўя хворага, алкагольнае ап'яненне. Верагоднасць абмаражэння на ветры значна вышэйшая.

Абмаражэнне нярэдка падступае непрыкметна, без болю, таму неабходна часцей правяраць адчувальнасць скуры твару, пастаянна варушыць пальцамі рук і ног. Пры моцным ветры лепш атуліць твар шалікам. Пажадана больш рухацца. Абмаражэнню часцей за ўсё падвяргаюцца пальцы ног і рук, нос і вушы.

Рэкамендуецца насіць свабоднае адзенне і абутак: гэта спрыяе нармальнай цыркуляцыі крыві. Вопратка абавязкова павінна быць непрамакальнай. У боты трэба пакласці цёплыя вусцілкі, а замест баваўняных шкарпэтак надзець ваўняныя — яны ўбіраюць вільгаць. «Як толькі вы адчулі пераахаладжэнне або замярзанне канцавін, неабходна як мага хутчэй зайсці ў любое цёплае месца — краму, кафэ, пад'езд», — сказала Людміла Жылевіч.

Асаблівую ўвагу трэба надаваць дзецям. Ім не варта выходзіць на мароз без рукавіц, шапкі і шаліка. Лепшы варыянт — рукавіцы з вільгаценепрымальнай і шчыльнай тканіны, з мехам унутры. Шчокі і падбародак малых варта абараніць шалікам. У ветранае халоднае надвор'е перад выхадам на вуліцу адкрытыя ўчасткі цела лепш змазаць адмысловым крэмам.

Каментары2

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць