Усяго патроху1818

Тэлезорка Каця Пытлева нарадзіла двойню

Вядомая тэле- і радыёвядучая Кацярына Пытлева нарадзіла двойню — пры гэтым яны блізняты і рознага полу. Гэтай цудоўнай навіной Кацярына падзялілася ў сваім фэйсбуку.

Муж Аляксей і Кацярына ў прадчуванні. Фота з сацсетак.

«Адбылося! Гадзіну таму мы з Aляксеем сталі шчаслівымі бацькамі двайнят:) Цудоўнага хлопчыка Яна і дзяўчынкі Міры! Дзякуй Сусвету і дактарам «Маці і дзіця» за гэты цуд:) а яшчэ новаспечаным бабулі і дзядулі за дапамогу на ўсіх этапах! Цяпер я дакладна ведаю, што ніколі нельга апускаць рукі, а цуды дзесьці побач з адчаем, — падзялілася эмоцыямі Кацярына.

Допіс пра «апусканне рук» прысутнічае не дарма — сям'я доўга не магла завесці дзіця. З-за заняткаў дзюдо Кацярына мела неасцярожнасць часта сядзець на халоднай падлозе, што пасля адбілася на здароўі. Пра няўдалыя спробы зацяжарыць Кацярына расказвала сайту kp.by.

Пасля некалькіх няўдалых спробаў сям'я вырашыла правесці працэдуру ЭКА. Па словах тэлевядучай, такая працэдура ў Беларусі каштуе сем'ям ад 2 да 5 тысяч даляраў. У выніку пад пільнай увагай дактароў у сям'і нарадзілася двойня!

Кацярына Пытлева — спявачка, рэжысёр кліпаў, аўтарка музыкі і тэкстаў, вядучая тэле- і радыёпраграм. Нарадзілася ў 1983 у Мінску, скончыла біялагічны факультэт БДУ. Лідар і вакалістка гурту «Клёндайк». Працавала ў шматлікіх беларускіх і замежных медыя, а цяпер з'яўляецца вядучай жывога эфіру Radius FM.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю4

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю4

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць