Усяго патроху11

Беларускі народ беражліва захоўвае багатую культурную спадчыну

Беларускі народ беражліва ставіцца да захаваньня багатай спадчыны нацыянальнай культуры, адзначыў намесьнік міністра культуры Кітаю Лі Хунфэн. Кітайскія гледачы горача ўспрымалі выступленьне беларускіх артыстаў. Гучныя авацыі выклікалі песьня «Рабінушка» і танец «Мяцеліца». Разам з хорам гледачы сьпявалі такія вядомыя і ў Кітаі песьні, як «Кацюша», «Калінка» і «Падмаскоўныя вечары».

Беларускі народ беражліва ставіцца да захаваньня багатай спадчыны нацыянальнай культуры. Гэта адзначыў намесьнік міністра культуры Кітаю Лі Хунфэн у прывітальным выступленьні на афіцыйным адкрыцьці Дзён культуры Беларусі ў Пэкіне ў Beijing Concert Hall. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР, тут жа адбыўся галя‑канцэрт з удзелам артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Генадзя Цітовіча. Лі Хунфэн адзначыў высокі прафэсіянальны ўзровень калектыву.

Кітайскія гледачы горача ўспрымалі выступленьне беларускіх артыстаў. Гучныя авацыі выклікалі песьня «Рабінушка» і танец «Мяцеліца». Разам з хорам гледачы сьпявалі такія вядомыя і ў Кітаі песьні, як «Кацюша», «Калінка» і «Падмаскоўныя вечары». Пра вялікую цікавасьць да выступленьня беларускіх артыстаў сьведчыць колькасьць гледачоў на канцэрце ў г.Хуайжоў — на плошчы перад сцэнай сабраліся амаль 5 тыс. чалавек.

У рамках Алімпійскага фэстывалю культуры хор імя Генадзя Цітовіча выступіў на сцэне залы Пекінскага ўнівэрсытэту ў галя‑канцэрце, прысьвечаным адкрыцьцю 9‑га Кітайскага міжнароднага фэстывалю харавых сьпеваў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць