Андрэй Расінскі. Кадры

"Мяжа" і "Тутэйшыя"

Месца тутэйшых – у хляву з парсючкамі, для закускі чарговаму акупанту...

Пакуль на летніх экранах ідзе дасьціпная, але неабавязковая шпегаўская пародыя “Раскінь глуздамі” (Get Smart), зьвернем увагу на стужкі, якія зьявіліся на лічбе.

Дзьве карціны – француская і беларуская – для прагляду ня вельмі прыемныя, але аднолькава паказальныя сваёй маральна-палітычнай атмасфэраю.

Француская “Мяжа (Межы)” (Frontière(s)) 2007 году Ксаўе Ганса – гэта палітычнае пасланьне, запакаванае ў форму крывавай мясной стужкі.

Юнакі-бандыты з арабскіх прыгарадаў дый цяжарная гераіня ўцякаюць з Парыжу, дзе на выбарах перамагае ўльтраправы кандыдат. Але перасекчы бэльгійскую мяжу не атрымаецца: героі загасьцюць у сям’і канібалаў на чале зь недабітым эсэсаўцам.

Кроў у карціне, спрадусаванай Люкам Бэсонам, ліецца вёдрамі. Вішчыць цыркулярная піла й рохкаюць сьвіньні, б’юцца ў хляву недарэкі, пакінутыя для ежы і для расплоду, сэнтыментальная дурніца пераразае горла ахвяры.

Але стужка на сьмецьцевы сюжэт пастаўленая зь неверагоднай сур’ёзнасьцю, ад якой сапраўды робіцца млосна. Ультраправы кандыдат – амаль копія Сарказі, які на хвалі беспарадкаў прыйшоў у Францыі да ўлады. Галодны эсэсавец мусіць сымбалізаваць пераемнасьць правых ідэяў, а няшчасныя ахвяры – народны бунт, які завяршаецца абавязковым канібалізмам. Жорсткае палітычнае пасланьне пазбаўляе карціну свабоды й робіць стужку невыноснай і цяжкой. Французы зьляканыя мінулымі пагромамі, але прышлага баяцца яшчэ болей.

Такі ж стан разгубленасьці пануе ў беларускай карціне “Тутэйшыя” Валера Мазынскага, пастаўленай на тэлеканале “Белсат” паводле клясычнай п’есы Янкі Купалы. Хаця Мазынскі, у адрозьненьні ад Ксаўе Ганса ня ведае, што гаварыць – вынік аднолькавы.

Праўда, можна парадавацца за выдатную акторскую беларускую школу. Анатоль Кот – Янка Здольнік, а Алег Гарбуз – Сьпічыні глядзяцца сьвежа, годна й хораша. А Павал Харланчук даў новае прачытаньне ролі Мікіты Зносака. У дзелавітым прыстасаванстве Зносак Харланчука агрэсіўна-нахабны, гарласты, зухі – і пераплюне любога эсэсаўца.

Бюджэт “Тутэйшых” выглядае мізэрным, сьвятло ў кадры абы якое. Але Мазынскі не скарыстаўся напрацоўкамі раньняга Фасьбіндэра й позьняга Джармэна, якія зь нічога рабілі тэлевізійна-тэатральнае відовішча (найхутчэй, Мазынскі нічога ня ведае пра іх і мала ведае пра кіно). У стужцы толькі некалькі ўдалых ракурсаў, усё астатняе – вялыя тэатральныя мізансцэны.

І ўсё ж такі ад “Тутэйшых” вее незапраграмаванай жудою. Але вусьціш ня ў цёмных, бязладна падмантажаваных кадрах, калі нязграбна маршыруюць шматлікія акупанты ў колькасьці дзесяці чалавек. І не ў партрэтах Мікалая ІІ, Леніна дый Маркса.

“Гэта – першы пісьменьнік Беларусі? Гэта – адзін з найлепшых рэжысэраў краіны?

Дык, мо, так і трэба? Мо, заслужылі свой лёс?”

Месца тутэйшых – у хляву з парсючкамі, для закускі чарговаму акупанту.

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?15

У лесе пад Мінскам знайшлі дзіўную канструкцыю з палак і бутэлькі. Аказалася, вельмі карысная рэч6

Зяленскі расказаў, як палёты невядомых дронаў у краінах ЕС адбіваюцца на вайне ва Украіне

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі11

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць