Улада11

Беларусь і Славакія падпісалі 10 дакументаў па выніках візіту Кабякова

Беларусь і Славакія ў час афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Славакію, што праходзіць 27-28 красавіка, падпісалі 10 дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных галінах, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Славакіі.

За пяць месяцаў, што мінулі з моманту афіцыйнага візіту ў Беларусь старшыні ўрада Славакіі Роберта Фіца, які адбыўся ў лістападзе 2016 года, бакі падрыхтавалі да падпісання 10 дакументаў.

Так, у ходзе візіту Андрэя Кабякова кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Славакіі падпісалі пагадненне паміж урадамі дзвюх краін аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.

Кіраўнікі Дзяржстандарту Беларусі і Упраўлення па стандартызацыі, метралогіі і выпрабаваннях Славакіі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне стандартызацыі, метралогіі і ацэнкі адпаведнасці.

Заключаны мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Цэнтрам экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя (Беларусь) і Дзяржаўным інстытутам кантролю лекавых сродкаў (Славакія), а таксама мемарандум паміж МНС Беларусі і Камітэтам па атамным наглядзе Славакіі аб абмене інфармацыяй і супрацоўніцтве ў галіне дзяржаўнага рэгулявання ядзернай бяспекі.

У час беларуска-славацкага бізнес-форуму падпісаны пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі краін і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Славацкім агенцтвам па развіцці інвестыцый і гандлю.

Кіруючай кампаніяй холдынга «Гарызонт» падпісаны мемарандумы аб узаемаразуменні па пытанні стратэгічнага партнёрства і супрацоўніцтва са славацкімі кампаніямі OMS spol, а таксама Universal Media Corporation. Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам падпісаны мемарандум аб стварэнні кансорцыума з Трэнчанскім універсітэтам Аляксандра Дубчака і славацкімі кампаніямі SV Engineering і Dupres Group. Брэсцкім электралямпавым заводам падпісана рамачнае пагадненне са славацкай кампаніяй OMS spol.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску быў свой шэдэўр Альбрэхта Дзюрэра. Дзе ён цяпер?9

Кіраўнік Пентагона абвясціў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць наркакартэляў у Заходнім паўшар’і12

«Нью Глен» адправіўся да Марса. Blue Origin Джэфа Безаса паспяхова запусціла ракету са спадарожнікамі НАСА

У Швецыі рэзка ўзрасла колькасць сэксуальна залежных людзей. Усё пачалося з публікацыі кнігі3

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі37

Украіна ўпершыню афіцыйна ўжыла ракеты «Фламінга»13

У Віцебску хочуць прадаць праз аўкцыён частку чыгуначнага вакзала2

Дзяўчына з Эквадора здзівілася «беларускім тэхналогіям» пры сушэнні посуду8

У расійскай Дзярждуме высветлілі, што Чабурашка быў яўрэем17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»3

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць