Грамадства4545

Беларускі дом у Варшаве адказвае Хартыі: У вас жа ёсць сваё памяшканне

У сувязі з публікацыяй матэрыяла на старонцы партала charter97.org пад назвай «КГБ атакует?» і спрэчкамі наконт памяшкання Беларускі Дом у Варшаве выпусціў афіцыйную заяву. 

Беларускі Дом інфармуе, што ад самага пачатку заснавання Беларускага Дому (Fundacja «Białoruski Dom») у 2011 годзе, БД і Фонд Хартыя97 (Fundacja «KARTA 97») маюць 2 асобныя офісы. Офіс БД знаходзіцца па адрасе вул. Вейска 13/3 (ul. Wiejska 13/3), а офіс і рэдакцыя Фонду Хартыя97 (Fundacja «KARTA 97») па адрасе ул. Маршалкоўская 55/73, (ul. Marszałkowska 55/73, 00-676 Warszawa).

Фонд Хартыя97 (Fundacja «KARTA 97»), рэгістрацыйны нумар KRS 0000400445, мае вялікае і прасторнае памяшканне ў Варшаве на вуліцы Маршалкоўскай, якое ў 2012 годзе дапамог знайсці для рэдакцыі сайту Хартыя97 менавіта Беларускі Дом. Рэдакцыя парталу Хартыя97 заўжды знаходзілася і працавала менавіта ў гэтым памяшканні на Маршалкоўскай. Беларускі Дом просіць кіраўніцтва Фонду Хартыя97 вызваліць адзін пакой памерам 19.79 м. кв., які быў на працягу 5 гадоў бясплатна прадстаўлены для працы некалькіх супрацоўнікаў фонду Хартыя97 у Беларускім Доме ў Варшаве на Вейскай 13/3.

Рашэнне Праўлення Беларускага Дома прынята ў сувязі з пашырэннем статутнай дзейнасці арганізацыі, і мы больш не можам прадстаўляць частку памяшкання БД на патрэбы фонду Хартыя97.

Кіраўніцтва Беларускага Дома не супрацоўнічае з беларускім КДБ і іншымі спецслужбамі іншых дзяржаваў свету.

Нагадаем, што Фонд Беларускі Дом — гэта афіцыйная грамадская арганізацыя, зарэгістраваная 30.04.2012 года ў Польшчы, якая дзейнічае на падставе польскага заканадаўства «Аб Фундацыях» і ўласнага статуту. Мэта Беларускага Дома ў Варшаве — дэмакратычнае, адкрытае, транспарэнтнае развіццё беларускага грамадства, грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і беларускай дыяспары ва ўсім свеце, а таксама дзейнасць на карысць развіцця шматбаковых беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх стасункаў.

Мы лічым безвыніковым любы знешні ціск на ўнутраныя рашэнні Беларускага Дома і перакананыя, што ўмяшанні ў справы незалежнай няўрадавай арганізацыі Беларускі Дом з’яўляюцца непрымальнымі.

Беларускі Дом застаецца адкрыты для супрацоўніцтва з ўсімі дэмакратычнымі беларускімі грамадскімі арганізацыямі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з Фондам Хартыя97 і парталам Charter97.

Ад імя Праўлення Беларускага Дома ў Варшаве,

Алесь Зарэмбюк і Уладзімір Кобец.

Каментары45

Цяпер чытаюць

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Усе навіны →
Усе навіны

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны8

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск24

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber20

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

Былы адвакат Трампа і галівудскі прадзюсар бяруць пад кантроль ізраільскага вытворцу шпіёнскай праграмы Pegasus

Праца Віленскага аэрапорта зноў была парушана з-за кантрабандных шароў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві1

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць