Грамадства1818

У Беларусі прапануюць пабудаваць спартыўны аналаг Дыснэйлэнда

Тэматычны парк забаў Champions World прапануюць пабудаваць у Беларусі. Праект прэзентаваны сёння на міжнародным форуме «Летняя сустрэча спецыялістаў індустрыі забаў», перадае БЕЛТА.

Disneyland у Каліфорніі. Фота avclub.com

У якасці перспектыўнай пляцоўкі для яго размяшчэння разглядаецца Смалявіцкі раён (тэрыторыя індустрыяльнага парку «Вялікі камень»). Гэта будзе шматфункцыянальны турыстычны комплекс усесезоннага актыўнага адпачынку ўсёй сям'і. Тэматыка парку — дзіцячы спорт і алімпійскі рух. Архітэктурная планіровачная канцэпцыя парку ўяўляе з сябе пяць частак свету, пазначаных на эмблеме алімпійскага руху.

Прадугледжваецца стварэнне тэматычных зон пазнавальна-забаўляльнага характару, разлічаных на наведвальнікаў розных узроставых катэгорый. Сярод іх аквапарк, пляцоўкі для заняткаў гульнявымі відамі спорту, пейнтбола, скейтынга і паркура, кіберспорту, картынг-цэнтр, экстрым-парк. Прадугледжаны таксама кемпінг, дзіцячая спартыўная вёска, тэматычныя гатэлі, рэстараны і кавярні. Наяўнасць такой разнастайнасці паслуг, якія сканцэнтраваныя ў адным месцы, павінна прыцягнуць значную колькасць турыстаў у Беларусь, лічаць распрацоўшчыкі канцэпцыі.

Islands of Adventure у Арланда. Фота universalorlando.com

На сустрэчы адзначалася, што забаўляльная індустрыя сур'ёзна ўплывае на турызм у рэгіёне. Тэматычныя паркі ў Еўропе карыстаюцца вялікай папулярнасцю. На сустрэчы адзначалася, што ў Мінску дастаткова добра развіта паркавая інфраструктура ландшафтна-шпацырнага тыпу, а паркаў забаў у горадзе не так шмат.

Міжнародная сустрэча спецыялістаў індустрыі забаў праходзіць у Мінску 12-14 ліпеня. Такі форум прафесіяналаў забаўляльнай індустрыі праводзіцца штогод ужо ў шосты раз.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Усе навіны →
Усе навіны

Вынесена рашэнне за абразу «чорным шымпанзэ» ў беларускім футболе

Анжаліка Борыс дала інтэрв'ю прапагандыстам — пра тое, што ў Беларусі ўсё добра22

«Дачка падумала, што гэта аўчарка». Што вядома пра мядзведзяня, якое шастала раніцай па Віцебску

Кіраўнік МУС Літвы: Хутка адбудзецца сустрэча літоўскага і беларускага бакоў наконт кантрабанды9

У «Байсол» вярнулася дырэктарка, якая абвяшчала пра звальненне з-за дыкпікаў Стрыжака12

Дырэктар спартшколы ў Светлагорску краў грошы з бюджэту і забраў стыпендыю ў спартсменкі1

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска4

Сяргей Ціханоўскі: Я не маю дачынення да Офіса Ціханоўскай. Атмасферу ў Офісе цяжка назваць здаровай42

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам «Сталічных» цукерак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Ігар Тур з жонкай пасяліўся ў лукашэнкаўскім эксперыментальным пасёлку. Каб метр яму абышоўся танней, усе камунікацыі аплацілі з бюджэту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць