Здарэнні

Па падазрэнні ў махлярстве затрыманая дырэктарка «Каліпса Тур»

Па падазрэнні ў махлярстве ў асабліва буйным памеры затрыманая дырэктарка ТАА «Каліпса Тур», паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку маніпуляцый з продажам тураў жанчына завалодала грашыма грамадзян. У дадзены момант з затрыманай працуюць сталічныя следчыя. Распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК РБ па матэрыялах Кастрычніцкага РУУС Мінска.

Як праінфармавала афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Маркоўская, дырэктарцы турфірмы пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Міліцыя па-ранейшаму прымае заявы ад пацярпелых. Тых, хто заключаў дагавор аб аказанні турыстычных паслуг з ТАА «Каліпса Тур» і ІП «Борзды Е. Г.» (і абавязацельствы не былі выкананыя) альбо уносіў перадаплату, праваахоўнікі просяць звяртацца ў Кастрычніцкае РУУС па тэлефонах 8(017) 239-64-73, 8(017) 226-21-05, 8(029) 562-76-93. «На дадзены момант звярнуліся 82 пацярпелыя (гэта непасрэдна тыя людзі, якія заключалі дамовы з гэтай фірмай), а таксама тры юрыдычныя асобы. Сума шкоды склала больш за 230 тысяч рублеў», - адзначыла Эвеліна Маркоўская.

Як паведамлялася, у пачатку ліпеня Кастрычніцкае РУУС сталіцы звярнуліся грамадзяне і паведамілі аб тым, што ТАА «Каліпса Тур» і ІП «Борзды Е. Г.» аказваюць няякасныя турпаслугі ў выглядзе паездак у Іспанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і Кіпр. Былі зафіксаваныя выпадкі неаказання падобных паслуг.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як Коля Лукашэнка наведаў краму пад Оршай і ўчыніў пярэпалах21

Пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў у Танзаніі: сотні загінулых4

Спецназ ГУР высадзіўся ў Пакроўску для стабілізацыі сітуацыі1

Трамп адмовіўся выключыць Венгрыю з санкцый супраць расійскай нафты7

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?1

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць