У Мінску завяршыўся IX Міжнародны конкурс вайскова-прафесійнага майстэрства ваеннаслужачых «Воін Садружнасці», на якім беларусы занялі шэраг прызавых месцаў, паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Сярод жанчын найлепшай стала ваеннаслужачая сіл спецыяльных аперацый, яфрэйтар кантрактнай службы Ганна Кавалеўская, якая была першай у чатырох конкурсах з пяці. Дзяўчына перамагла ў этапах «Эрудыт», «Снайпер», «Атлет» і «Прафесіянал».

Сярод мужчын першае месца заняў прадстаўнік каманды Казахстана старшы сяржант Арынбек Сандыбекаў. Срэбра і бронза зноў жа ў беларусаў - старшыны Арцёма Пушнева і старшага сяржанта Сяргея Чарнова.
Пераможцам былі ўручаныя медалі, дыпломы, каштоўныя прызы і памятныя падарункі.
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў, што конкурс «Воін Садружнасці» стаў наглядным сведчаннем развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі дзяржаў-удзельніц СНД.
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары