Грамадства2525

Беларуская чыгунка думае, ці друкаваць квіткі на абедзвюх мовах

Гэта вынікае з ліста, што атрымаў Ігар Случак у адказ на свой зварот.

Фота minsk-metro.net

Ігар звярнуў увагу Белчыгункі на тое, што іх квіткі цалкам рускамоўныя, хоць у Беларусі дзве дзяржаўныя мовы.

У афіцыйным адказе Белчыгункі гаворыцца пра тое, што выключна па-беларуску квіткі друкаваць яны не могуць, паколькі гэта супярэчыць пагадненню паміж чыгуначнымі адміністрацыямі краін СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі. А паколькі руская мова з’яўляецца дзяржаўнай у Беларусі і мае статус афіцыйнай мовы СНД, то інфармацыя на квітках друкуецца па-руску.

Цікава, што далей зазначаецца: «Беларускай чыгункай разглядаецца пытанне друкавання квіткоў на дзвюх мовах: беларускай і рускай».

Случак мяркуе, што гэта было б лагічным наступным крокам БЧ у бок беларусізацыі. На яго думку, чыгунцы варта браць прыклад з «Белавіі», якая ўжо і цукар выдае ў беларускамоўнай абгортцы.

Ігар таксама адзначае, што ў дакуменце, на які спасылаецца Белчыгунка, насамрэч няма забароны друкаваць квіткі толькі па-беларуску. Адпаведны пункт гучыць так: «Праязныя дакументы афармляюцца на мове дзяржавы афармлення і / або на рускай».

Каментары25

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць