Грамадства1414

Кіраўнік СК пракаментаваў справу аб гібелі дзіцяці пры хатніх родах у Віцебску

Старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, пракаментаваў справу аб гібелі дзіцяці пры хатніх родах у Віцебску.

Іван Наскевіч адзначыў, што ў следчых «не было сумневаў у наяўнасці прыкмет складу злачынства ў дзеяннях маці».

«І ажыятаж у СМІ абсалютна не адэкватны аб'ектыўнай карціне здарэння. Маці неаднаразова папярэджвалі аб тым, што яна можа патрапіць у сітуацыю, калі ўзнікнуць цяжкасці з родамі. Яна адмовілася станавіцца на ўлік і шпіталізавацца. І пры тым, што роды працякалі досыць складана, нават пасля нараджэння дзіцяці ёю былі прынятыя не тыя меры, якія б ажыццявіў любы кваліфікаваны медык, акушэрка або доктар для выратавання. Менавіта таму яе дзеянні былі кваліфікаваныя як прычыненне смерці па неасцярожнасці. Я не буду забягаць наперад, які будзе вердыкт суда, на днях будзе рашэнне. Спадзяюся, што суд прыме бок следчых», — сказаў старшыня СК.

— Вы кажаце, што маці пасля родаў не прыняла меры. Якія менавіта?

— Трэба было станавіцца на ўлік і шпіталізавацца. На жаль, яна не прыслухалася да рэкамендацый медыкаў. Што тычыцца мядзельскай гісторыі, то, як толькі будзе рашэнне па ёй, мы патлумачым, чаму ў адной сітуацыі падыход адзін, а ў другой — іншы. І паверце, у дзвюх сітуацыях наша рашэнне будзе абсалютна законным.

Каментары14

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Прынц Эндру перастаў быць нават і прынцам3

«Палякі сталі заўважаць наш зефір». Стваральнік крамы з беларускім каларытам расказаў, як культывуе беларускасць у Познані1

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Пратасевіч пацвердзіў, што ён сапраўды разведчык45

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць47

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка13

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць