Навука і тэхналогіі55

На Сонцы зарэгістравалі самую буйную ўспышку за 12 гадоў

Успышка на Сонцы, якая адбылася ў сераду, стала самай буйной за апошнія 12 гадоў, гаворыцца ў паведамленні лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута імя Лебедзева РАН (ФІАН), паведамляе ТАСС.

NASA

Як адзначаюць навукоўцы, успышцы 6 верасня нададзены бал X9.3 — апошняя ўспышка такой сілы назіралася 7 верасня 2005 года. Па словах экспертаў, ім яшчэ трэба будзе зразумець, як такая магутная ўспышка магла адбыцца на фоне мінімуму сонечнай актыўнасці.

«У бліжэйшыя суткі даследчыкам трэба будзе разабрацца, што будзе з Зямлёй і яе касмічнымі наваколлем да канца гэтага тыдня — выбух адбыўся ў геаэфектыўнай вобласці паблізу лініі Сонца — Зямля, адкуль уздзеянне Сонца на нашу планету з'яўляецца максімальным», — гаворыцца ў паведамленні.

У ФІАНе адзначаюць, што ўзровень успышкавай актыўнасці ў дадзены момант перавышае значэнне 10 (дакладны бал — 10.3). Такое значэнне знаходзіцца ўжо за межамі звычайнай каляровай шкалы, якая налічвае пяць значэнняў (ад зялёнага да жоўтага, аранжавага, чырвонага і максімальнага, фіялетавага, узроўняў актыўнасці Сонца) і адпавядае так званаму чорнаму, найвышэйшаму ўзроўню актыўнасці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі63

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

Ціханоўская: Нават калі не можаце наведаць іх на могілках — запаліце свечку, прамоўце іх імёны, аддайце ім хвіліну цішыні3

«Печыва едзе ў печ, хочаш з ім?» «Слодыч» запісаў крыповы хорар-ролік пра начную экскурсію па цэху22

Прышчэпка ад COVID-19 дапамагае ў барацьбе з ракам — даследаванне1

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі63

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць